Ева Шэлань, Sputnik
Гасцініца "Еўропа", на месцы якой ужо ў наш час быў узведзены адноўлены будынак, з'явілася ў Мінску яшчэ ў 1800 годзе. Гэта быў каменны будынак на куце плошчы "Высокага рынка" і Францысканскай вуліцы. Гасцініца ўжо тады была будынкам даволі статусным — мела два паверхі, што для 19 стагоддзя было рэдкім.
У 1835 годзе Мінск цярпеў ад пажара, разам з горадам пакутваў і будынак гасцініцы "Еўропа" — агонь знішчыў амаль увесь цэнтр горада. Але ж "Еўропу" не толькі не закінулі, але і аднавілі — з'явіліся ганак і балконы, а на фасадзе — аркі. Хутка гасцініцу зноў напаткаў пажар, а калі будынак аднавіўся, у яго было ўжо чатыры паверхі.
"Еўропа" яшчэ шмат разоў перабудоўвалася, пакуль на пачатку ХХ стагоддзя не набыла архітэктурнае аблічча ў стылі мадэрн, вядомае нам па шматлікіх фотаздымках. Менавіта такой будынак бачаць аматары старых паштовак.
У гасцініцы да гэтага часу месціліся пятнаццаць дадатковых пасяшканняў — яны здаваліся пад крамы. У ліку функцыянуючых крам называліся наступныя: тытунёвая, галантарэйная, мануфактурная, аптэка, "конфекцыён", каўбасная, гастранамічная, "кнігарня Фрумкіна". У суседнім будынку была нават электрастанцыя з уласным вадаправодам і студняй у 28 сажань глыбіні і з паравымі помпамі". Тут жа — жаночая і мужчынская цырульня, чытальная зала і нават аддзяленне Віленскага камерцыйнага банка.
На другім і трэцім паверхах гасцініцы быў быў рэстаран на восем пакояў, паўсюль блішчэлі паркетныя падлогі. Адным словам, перажыўшая выпрабаванні гасцініца нарэшце аднавілася, каб стаць амаль ці не самым статусным будынкам дарэвалюцыйнага Мінска.
На жаль, у 1918 годзе шыкоўны рэстаран "Еўропы" вымушаны буў ператварыцца ў сталовую, а сама гасцініца — у інтэрнат. Некалі першакласная гасцініца страціла свой твар. Падчас другой сусветнай вайны "Еўропа" была знішчаная пры бамбаванні горада — у першыя яе дні.