Стужка “У сэрцы мора” ўзначаліла расійскі пракат

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкУ кінатэатры
У кінатэатры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фільм заснаваны на рэальных гістарычных падзеях, якія натхнілі Германа Мелвіла на напісанне рамана “Мобі Дзік, ці Белы кіт”.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Новы прыгодніцкі фільм "У сэрцы мора" (In the heart of the sea) рэжысёра Рона Говарда ўзначаліў расійскі пракат, сабраўшы ў першыя выходныя пракату 1,93 мільёна даляраў, паведаміў у панядзелак партал Kinobusiness.com.

Фільм заснаваны на рэальных гістарычных падзеях, якія натхнілі Германа Мелвіла на напісанне рамана "Мобі Дзік, ці Белы кіт".

У кінатэатры - Sputnik Беларусь
Анімацыйны фільм “Добры дыназаўр” узначаліў расійскі пракат

Лідэр пракату на папярэднім тыдні — анімацыйны фільм Піцера Сона "Добры дыназаўр" (The Good dinosaur) сабраў 1,25 мільёна даляраў і перамясціўся на другі радок, агульныя зборы карціны склалі 3,83 мільёна даляраў.

Яшчэ адна навінка пракату, фэнтэзі пра панурага пісьменніка "Жахі" (Goosebumps) Роба Летэрмана з Джэкам Блэкам у галоўнай ролі заняў трэцяе месца і сабраў 1,24 мільёна даляраў за ўік-энд.

Новы расійскі фільм, фантастычная меладрама "Ён цмок" рэжысёра Індара Джэндубаева, за выходныя сабраў 830 000 даляраў і апынуўся на чацвёртым месцы.

Пятае месца заняў новы фільм Стывена Спілберга "Шпіёнскі мост" (Bridge of spies) аб тым, як ЦРУ адпраўляе бруклінскага адваката Джэймса Данавана (Том Хэнкс) дамовіцца аб вызваленні захопленага ў СССР амерыканскага пілота самалёта-выведніка. Яго зборы склалі 820 000 даляраў.

Стужка навiн
0