Букмекеры пачалі прымаць стаўкі на “Еўрабачанне”

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны адбор на "Еўрабачанне"
Нацыянальны адбор на Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У чарговым песенным конкурсе, які пройдзе 10-14 мая ў Стакгольме, прымуць удзел 43 краіны.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Букмекерскія канторы пачалі прымаць стаўкі на вынікі папулярнага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2016".

Беларусь пакуль яшчэ не вызначылася са сваім прадстаўніком на конкурс песні "Еўрабачанне-2016". Фінал нацыянальнага адбору пройдзе да 25 студзеня, за права прадстаўляць рэспубліку на папулярным песенным аглядзе пазмагаюцца дзесяць выканаўцаў і гуртоў.

Rokash адзначаюць 10-годдзе - Sputnik Беларусь
Rokash: беларускім рокерам трэба ехаць на “Еўрабачанне”

Большасць краін таксама яшчэ не вызначыліся са сваімі прадстаўнікамі на конкурсе, а букмекерскія канторы ўжо пачалі прымаць стаўкі на яго вынікі. Па дадзеных першых дзён ставак, на перамогу хутчэй за ўсё могуць разлічваць Швецыя, Расія ці Украіна. Беларусь цяпер у топе букмекераў знаходзіцца толькі на 27-м месцы — на перамогу рэспублікі ставяць з разліку 26 да 1.

У фінал нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачанне" выйшлі Аляксей Грос, Валерыя Садоўская, Анастасія Малашкевіч, Аляксандр Іваноў, Кірыл Ермакоў, гурт "Радыёхваля", гурт Navi, гурт The Em, Саша Захарык і Napoli.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2016" пройдзе ў сталіцы Швецыі 10-14 мая.

Стужка навiн
0