Беларускі моладзевы тэатр ставіць п’есу пра вайну ва Украіне

© Sputnik / Андрей СтенинБарыкады на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве
Барыкады на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карэспандэнт Sputnik сустрэўся з рэжысёрам пастаноўкі “Саша, вынеси мусор” Дзмітрыем Багаслаўскім, даведаўся пра падрыхтоўку да спектакля і пра звышмэты, якія ставіць перад сабой рэжысёр.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Беларускі моладзевы тэатр ставіць спектакль пра вайну ва Украіне паводле п'есы кіеўскага драматурга Наталлі Варажбіт.

П'еса ўжо ставілася ў Маскве, прэм'ера беларускай пастаноўкі запланавана на студзень 2016-га. Зараз у тэатры ідуць актыўныя рэпетыцыі і падрыхтоўка дэкарацый. Дарэчы, спектакль будуць паказваць у падвале тэатра. Чаму? Аб гэтым і не толькі распавёў карэспандэнту Sputnik рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Багаслаўскі.

Пра што п'еса

"Саша, вынеси мусор" — гісторыя пра тое, што адбывалася ва Украіне падчас і пасля "майдана". Аўтар п'есы Наташа Варажбіт сама кіеўлянка. Яна пабывала і на боку войск Украіны УСУ, і на боку Данбаса з гуманітарнай місіяй — разам з іншымі валанцёрамі дапамагала дзецям, старым, хворым, таму на ўласные вочы бачыла сітуацыю ва Украіне. Канешне, яна, як пісьменнік, не здолела абмінуць такую падзею ці нічога не сказаць пра гэта і напісала п'есу.

Дзмітрый Багаслаўскі, акрамя рэжысёрскай дзейнасці, працуе акцёрам, займаецца драматургіяй. Час ад часу адзін з відаў дзейнасці пераважае. Так і з рэжысурай: Багаслаўскі ўжо даўно не займаўся пастаноўкамі, а за гэтую вырашыў узяцца, таму што "набалела".

© Photo : предоставлено Д. БогославскимБеларускі драматург, рэжысёр, акцёр Дзмітрый Багаслаўскі
Беларускі драматург, рэжысёр, акцёр Дзмітрый Багаслаўскі - Sputnik Беларусь
Беларускі драматург, рэжысёр, акцёр Дзмітрый Багаслаўскі

У пэўны момант рэжысёр зразумеў, што яму проста трэба паразмаўляць менавіта на гэтую тэму. Яму здаецца, што зараз над чалавецтвам вісіць Дамоклаў меч вайны. "Куды бы ты ні прыехаў — у Южнасахалінск ці ў Іспанію — меч вісіць усюды. Пастаянна. Гэта страшна", — распавядае рэжысёр.

"Менавіта таму я вырашыў вярнуцца да рэжысуры і паразмаўляць, але ўжо не сродкамі драматурга, а сродкамі рэжысёра. Паразмаўляць і з самім сабой, і з гледачом. Паразмаўляць…", — задумліва адзначае Багаслаўскі.

"Саша, вынеси мусор" — гэта гісторыя пра ўкраінскую сям'ю, дзе памірае карміцель. У п'есе тры дзеянні і тры героя. Маці і цяжарная дачка рыхтуюць памінкі па загінуўшым Сашы. Ён быў афіцэрам украінскай арміі. Ён мёртвы, але яны размаўляюць з ім як з жывым. Вайна кладзецца на іх усім цяжарам.

Але для самаго рэжысёра гэта у першую чаргу павучальная гісторыя пра тое, што як бы мужчыны не гулялі ў вайнушку, як бы яны не імкнуліся даказаць адзін аднаму хто з іх мацней, яны заўжды забываюцца, што дома іх чакаюць маці, жонкі, дочкі.

© Sputnik / прадастаўлена тэатрамАфіша спектакля "Саша, вынеси мусор"
Афіша спектакля Саша, вынеси мусор - Sputnik Беларусь
Афіша спектакля "Саша, вынеси мусор"

"І мужчыны ў гэты момант нейкага запалу не ўлічваюць іх меркаванне. Разгледзім прыклад з самай звычайнай вулічнай бойкай. Вось ідзе хлопец з дзяўчынай, да хлопца чапляецца нейкая п'яная хэўра, хлопец хоча адказаць, а дзяўчына яго адцягвае, але яму ўжо не да дзяўчыны. Ён ужо там, з імі б'ецца. І так адбываецца заўжды і паўсюль. А дзяўчына, яна не хацела канфлікта. Але ўсё гэта забываецца. І раптоўна змяняюцца прыярытэты".

"Мне падаецца, што маці дваіх дзяцей, твая жонка ці маці (дачка) важней за спробу пераканаць кагосьці ў тым, што ты мацней", — адзначае рэжысёр.

Няўтульны тэатр

Рэжысёр-пастаноўшчык абраў для спектакля даволі незвычайнае месца — падвал у тэатры…

Беларускі драматург Павел Расолька - Sputnik Беларусь
Беларускі драматург: нам патрэбны незалежны саюз тэатралаў

Зараз у падвале ідзе падрыхтоўка да спектакля — ладзяцца дэкарацыі, усталёўваецца светлавое абсталяванне.

"У пэўны момант тэатр павінен стаць няўтульным ды і гэты падвал мне дыктуе п'еса. Я б не жадаў, каб падчас спектакля на такую надзённую тэму глядач сядзеў у зале расслаблены".

"Гэта вельмі важна, таму што зараз усіх заганяюць у тэатральную залу, а гледача трэба заўжды падштурхоўваць да дзеяння. Ва ўсялякім выпадку ён пойдзе потым забаўляцца. Нажаль, зараз у яго такая пазіцыя".

© Sputnik / прадастаўлена тэатрамБудучая сцэна спектакля - падвал Беларускага маладзёжнага тэатра
Будучая сцэна спектакля - падвал Беларускага маладзёжнага тэатра - Sputnik Беларусь
Будучая сцэна спектакля - падвал Беларускага маладзёжнага тэатра

Рэжысёр прызнаецца, што яму хочацца, каб падчас спектакля глядач паразважаў над сабой. Але тут жа адзначае, што не імкнецца кагосьці такім чынам навучыць. "Не, мы самі павінны вучыцца. Маралізатарства — яно не працуе ў тэатры".

Багаслаўскі падкрэслівае, што ў тэатр прыходзіць дарослы чалавек, і яму павінна станавіцца агідна, калі яму са сцэны будуць казаць нешта кшталту: "нельга рабіць вось так, а трэба рабіць вось гэтак".

На думку рэжысёра, гледачу трэба проста задаць пытанне, каб ён сам для сябе на яго адказаў.

"Мы не маем ніякага права нешта навязваць чалавеку. Гэта не ёсць наша мэта. І гэта не задача тэатра".  

"Калі тэатр будзе няўтульным, то мы пераможам у своеасаблівай нябачнай барацьбе тэатра з гледачом", — не без жарта адзначае рэжысёр.

Шмат цеста і шума

Рэжысёр распавёў і пра некаторыя асаблівасці зместу і гукавога афармлення.

П'еса вельмі маленькая і разлічана на 50 хвілін — гадзіну. Напісана ўсяго на 19 старонак, але за гэтыя 19 старонак мінае цэлы год. На думку рэжысёра, гэта вельмі важная акалічнасць.

© Sputnik / прадастаўлена тэатрамВыканаўцы галоўных роляў у спектакле (злева направа) - Наталля Анішчанка, Аляксандр Пашкевіч, Любоў Пукіта
Выканаўцы галоўных роляў у спектакле (злева направа) - Наталля Анішчанка, Аляксандр Пашкевіч, Любоў Пукіта - Sputnik Беларусь
Выканаўцы галоўных роляў у спектакле (злева направа) - Наталля Анішчанка, Аляксандр Пашкевіч, Любоў Пукіта

"А яшчэ там будзе шмат цеста. Першая сцэна пачынаецца з таго, што члены сям'і рыхтуюць памінальны стол, пякуць піражкі, таму будзе вельмі шмат цеста, з якога потым зробяць помнік на могілках", — адкрывае некаторыя сакрэты будучай прэм'еры Багаслаўскі.

Музычным аздабленнем будзе займацца Аляксандр Ліберзон (лідар гурта "Кассиопея" — Sputnik), які ўжо таксама прыступіў да працы. У агульным гукавая партытура спектакля падаецца Багаслаўскаму ў выглядзе кардыяграмы.

"Музычнае аздабленне будзе шумавым, і мне хацелася б, каб шум быў пастаянным на працягу ўсяго спектакля. Гукавая структура будзе вельмі жорсткай, нават па пасылу тэкста", — адзначае Багаслаўскі.

Беларускі драматург, рэжысёр, акцёр Дзмітрый Багаслаўскі - Sputnik Беларусь
Разважанні драматурга пра беларускі тэатр

Па словах рэжысёра, над гукам будуць працаваць вельмі рупліва — аж да таго, як будзе гучаць тэкст, тым больш у падвальным памяшканні, акустыка якога надасць словам рэха і хорус. Менавіта ў гэтым спектаклі важна, як гук адпавядае падзеям на сцэне.

Што патрабуецца ад гледача

Галоўная мэта рэжысёра падштурхнуць гледача пасля спектакля пераацаніць свае сямейныя каштоўнасці.

"Усё пачынаецца з маленькага. Калі мы кажам пра нейкую грамадскасць, мы не можам не звярнуць увагу на тое, што калі ты ў межах сваёй кватэры хлусіш ці здзяйсняеш нейкія гвалтоўныя рэчы, ты ўжо не можаш быць добрым грамадзянінам. Правільным і сумленным. Так проста не можа адбывацца".

"Давайце пачнем з сябе, потым з сям'і і толькі потым будзем казаць пра нейкую дзяржаўнасць. Мабыць, так будзе лепей. Момант адказнасці — ён вельмі важны".

"Галоўнае — не хлусіць сабе і не баяцца, але, нажаль, зараз гэта адбываецца з людзьмі ўсё часцей". 

Стужка навiн
0