Алена Васільева, Sputnik
Ужо сёння ўначы сіла абудзіцца і звернецца да цябе — апоўначы ў Беларусі распачнуцца паказы новай часткі франшызы "Зорныя войны". Карэспандэнт Sputnik звязалася з фанатамі сусвету, каб даведацца, як суполка плануе сустракаць абуджэнні сілы, і высветліла, што сапраўдны фанат эпапеі ніколі не назаве "светавы меч" — "лазерным".
"Мець светлавы меч неабавязкова, але па-чартоўску прыемна"
Сябры фандома сустракаюцца адно з адным і ладзяць тэматычныя вечарыны, каб абмеркаваць апошнія навіны, пракансультавацца з нагоды касплея ці проста правесці вечар у кампаніі аднадумцаў. Гэтым разам фандом рыхтуе ў кінатэатры Silver Screen пры "Арэна-Сіці" касцюміраваны перфоманс.
"Сыходзячы з першых водгукаў на фільм і з трэйлера, настрой у нас пазітыўны. Мы ў радасным прадчуванні. І, дарэчы, запрашаем усіх жадаючых паглядзець на нас у чацвер у "Арэну" ў пятніцу ў "Галілео", — распавядае каардынатар фан-суполкі Star Wars у Мінску — Ніка.
Аадзін з арганізатараў перфомансу Яўген Волкаў дадае — фандом сур'ёзна падышоў да прэм'еры сёмага эпізоду. Былі вырабленыя новыя касцюмы па нядаўняму мультсерыялу Star Wars Rebels, дзень прэм'еры, пятніцу і выходныя сябры фандома правядуць у сетцы кінатэатраў Solver Screen, будуць фатаграфавацца з гледачамі, размаўляць на тэму "Зорных Войнаў".
"Хтосьці ў прадчуванні ўжо купіў білет і чакае свайго сеансу, хтосьці рыхтуе касцюмы, у якіх пойдзе на прэм'еру — асабіста я тым і заняты. Ёсць і такія, якія ідуць на прэм'еру, каб проста даведацца, ці загубіць Лі Джэй Джэй Абрамс франшызу", — распавядае карэспандэнту Sputnik прадстаўнік фандома (суполкі фанатаў) Аляксей Астахаў.
Суразмоўца Sputnik упэўнены — быць фанатам "Зорных войнаў" патрабуе значных эмацыйных высілкаў — трэба адчуваць сябе часткай гэтага навукова-фантастычнага сусвету, перажываць за герояў, пераглядаць кожны эпізод мноства разоў.
"Асабіста мне усё роўна, ці ведаеш ты, калі быў заснаваны Альянс Паўстанцаў, дастаткова проста любіць гэтыя фільмы. Можна абзавесціся светлавым мячом — па абставінах", — распавёў суразмоўца Sputnik.
Светлавым мячом, хоць і апцыянальным, валодаюць большасць з прадстаўнікоў фандома.
"Мець светлавы меч неабавязкова, але па-чартоўску прыемна, асабліва, калі вы сапраўды любіце "Зорныя войны". У мяне іх два, таму магу сказаць пра гэта з поўнай упэўненасцю. А калі гэта добрая рэпліка з імітацыяй гуку і іншых эфектаў — дык прыемна ўдвая", — распавядае спадар Волкаў.
"У мяне дрэннае прадчуванне"
Высветліць, ці сапраўдны фанат перад табой, ці просты аматар франшызы надта проста — досыць спытаць, якая фраза часцей за ўсё паўтараецца ў шасці частках фільма. І правільны адказ — "У мяне дрэннае прадчуванне".
"Сусвет па "Зорных Войнах" настолькі вялікі, што ва ўсім разбірацца дасканала вельмі складана. Хтосьці робіць упор на вывучэнне тэхнік валодання светлавым мячом, так званы саберфайтинг, хтосьці робіць дэталёвыя рэплікі касцюмаў, хтосьці захапляецца гісторыяй — старая рэспубліка, вайны сітаў і іншае. Да таго моманту, як "Дысней" выкупіў франшызу ў Лукаса, існавала тры тыпы канону "Зорных войнаў", цяпер большую частку пашыранага сусвету прыбралі і яна ўжо лічыцца неканоничнай", — тлумачыць, як няпроста фанатам "Зорных войнаў звацца", спадар Волкаў.
Калі станавіцца кананічным фанатам вы не плануеце, далучыцца да агульнага святкавання абуджэння сілы можна анлайн. Напрыклад, Facebook прапануе аматарам змяніць аватар на стылізаваны пад франшызу. А Google прапануе перааформіць інтэрфейс свайго кампутара ў стылістыкі "Зорных войнаў" — абраць патрэбны бок сілы.
Той жа Google спыніў працу ва ўcіх офісах свету, прапануючы сінхранізаваць смартфон з кампутарам і усталяваўшы на тэлефон светлавы меч. Рубіць штурмавікоў можна бясконца.