Трыццаць беларускіх пісьменнікаў па-ўкраінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовая кнігарня "Галіяфы"
Новая кнігарня Галіяфы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіеўскае ВЦ “Прасвіта” выдае анталогію беларускага апавядання, куда войдуць трыццаць нашых аўтараў.

МІНСК, 17 сне — Sputnik. Выдавецтва "Прасвіта" сабрала прозу беларускіх пісьменнікаў у зборнік "Як рыбіна аб лёд", паведамляе прэс-служба Беларускага саюза пісьменнікаў.

Кніга на вятру - Sputnik Беларусь
Нарэшце, тваё меркаванне патрэбнае: можна стаць сябрам журы літпрэміі

"Зборнік прадстаўляе беларускую малафарматную прозу, апублікаваную ў апошнія 15 гадоў, калі не лічыць апавядання Барыса Пятровіча, якое і дало анталогіі назву: яно было абранае Уладзімірам Даніленкам менавіта дзеля назвы, хоць і крыху выпадала з канцэпцыі зборніка прозы апошніх гадоў", — гавораць у прэс-службе.

Прадстаўнічая анталогія беларускіх аповедаў "Як рыбіна аб лёд" паўстала на прапанову Кіеўскага аддзялення Нацынаяльнага Саюзу пісьменнікаў Украіны і яго старшыні Уладзіміра Даніленкі. Адначасна з анталогіяй была перакладзеная і выдадзеная на ўкраінскай мове кніга Барыса Пятровіча "Спачатку была цемра".

Анатацыя між іншым сведчыць, што "для сучаснага беларускага апавядання характэрныя высокая культура пісьма, заглыбленасць у людскую прыроду, вытлумачэнне прычын глыбокага палітычнага крызісу ў краіне і яе сувязі з нацыянальным характарам. Гэта еўрапейская культура нацыі, у якой стагоддзямі сціралі памяць, але пры гэтым яна не страціла сваёй чалавечай годнасці і высокіх мастацкіх дасягненняў." Прыкладна такім чынам бачаць пакліканне беларускай літаратуры ў Кіеве.

Сярод аўтараў анталогіі — літаратары розных пакаленняў; ёсць тут і выдатныя аўтары Васіль Быкаў і Анатоль Кудравец, якія публікаваліся ў 2000-я гады, але адышлі ўжо ў лепшы свет, нямала прадстаўнікоў былога літаб'яднання "Тутэйшыя", не забытыя і творы беларусаў Беласточчыны — Міхала Андрасюка і Міры Лукшы.

Увайшлі ў анталогію і маладзейшыя пісьменнікі Адэля Дубавец, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, Наталка Харытанюк. Аб'ядноўвае аўтараў збольшага тое, што тэксты, уключаныя ў кнігу, спачатку друкаваліся ў часопісе "Дзеяслоў". Кожны празаік прадстаўлены толькі адным апавяданнем ці навелай, а сама анталогія збудаваная на алфавітным прынцыпе падачы аўтараў.

Выданне анталогіі "Як рыбіна аб лёд" было спраектаванае і здзейсненае ўкраінскімі калегамі вельмі хутка. Ёсць спадзяванне, што знаёмства з 30 беларускімі празаікамі будзе цікавым украінскаму пакупніку і ён запатрабуе ад перакладчыкаў і выдаўцоў працягу.

Стужка навiн
0