Ганна Бонд навучыла футбалістаў вязаць рукавіцы

© Photo : арганізатараўФутбалісты вучацца вязаць
Футбалісты вучацца вязаць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нягледзячы на тое, што ў адным сказе гаворыцца адразу і пра Ганну Бонд, і пра футбалістаў, гэтым разам распранацца ніхто не абяцаў.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Ігракі ў амерыканскі футбол з каманды "Ліцвіны" ўзялі ў рукі замест мяча — спіцы, і пад даглядам Ганны Бонд узяліся вязаць. Такую незвычайную кампанію з тэлевядучай на чале можна было пабачыць у гіпермаркеце ALL — яны не весяліліся, а прыцягвалі ўвагу да елкі з падарункамі, прызначанымі для дзіцячага дома ў вёсцы Ждановічы.

Бонд заклікала ўсіх, хто ідзе побач, далучыцца да свята дабрыні — упрыгожыць тутэйшую елку рукавіцамі ці іншымі цёплымі рэчамі, якія перададуць у інтэрнат. Такую акцыю зладзілі ля "ледзянога пакоя" ў ГЦ "ALL", да сёмага студзеня каробку можна будзе напоўніць падарункамі, якія пойдуць у дзіцячы сацыяльна-педагагічны цэнтр мінскага раёна — то бок, у інтэрнат, да тых, каму падарункі найбольш патрэбныя гэтай зімой. Арганізатары кажуць, дзеткам з інтэрнатаў надта часта дораць цукеркі, але забываюцца, што часта ім патрэбныя простыя цёплыя рэчы.

Пакуль мінакі ішлі на голас вядучай да елкі з імкненнем дапамагчы і паглядзець на "сапраўдную Бонд" бліжэй, футбалісты ў форме і з адценнем брутальнасці на тварах упраўляліся са спіцамі.

© Photo : арганізатараўГанна Бонд вяжа шкарпэткі
Ганна Бонд вяжа шкарпэткі - Sputnik Беларусь
Ганна Бонд вяжа шкарпэткі

"Тут ужо трэба рабіць пераход, як рабіць пераход?" — непакоіліся некаторыя, штурхалі калег па камандзе, тыя гублялі спіцы, але ж у асноўным усе выглядалі цалкам заспакоена. Кажуць, на полі ёсць сэнс нервавацца, а за вязаннем да іх спусцілася нечаканая схільнасць да медытацыі.

Бонд падбадзервала "Ліцвінаў", час ад часу, праўда, непакоілася, што БАТЭ, за якіх тэлевядучае рэгулярная заўзее, палічыць тое здрадай, але ж мэта — добрая, і БАТЭ ўсё выбачыць.

"Не мужчынская тое справа", — хацеў было кінуць вязанне адзін з футбалістаў, але ж каманда не дазволіла — ты мужчына ці не?  Ну вось і вяжы, і дэзертыр вярнуўся да справы. Праз паўгадзіны ўся каманда ўжо ведала віды петляў і брутальна прамаўляла нешта пра прамыя абвязкі.

© Photo : арганізатараўЕлка з падарункамі
Елка з падарункамі - Sputnik Беларусь
Елка з падарункамі

"Нас запрасілі сюды, каб прыцягнуць увагу да таго, што дзеткам патрэбная дапамога — і мы адразу пагадзіліся. Спадзяемся, што да Калядаў на елачцы з'явяцца цёплыя падарункі для тых, каму яны патрэбныя", — казалі футбалісты і дадавалі — вязаць цяжэй, чым гуляць у футбол, маўляў, для футбола гадамі трэніраваліся, а тут — цалкам новы вопыт.

Сама спадарыня Бонд таксама ўзялася за спіцы — яна выконвала ролю Снягуркі — і нават успомніла ўрокі са школы, дзе петлям і вязанню быў аддадзены добры кавалак часу.

“Ледзяны пакой” адкрыўся ў Мінску

"Глядзіце, атрымліваецца!" — радвалася Бонд, радваліся і футбалісты — мясцовы чэмпіён па вязанні прызнаўся, што на ўроках часта збягаў да дзяўчат і вязаў, але яму не паверылі.

За гадзіну елка поўнілася рукавічкамі — праўда, не тымі, якія планавалі звязаць футбалісты, а пакупнымі — іх прыносілі кліенты магазіна. Да Калядаў падараваць цёплыя рэчы, хай простыя рукавіцы, дзеткам з інтэрната можа кожны — а побач можна яшчэ і ў ледзяны пакой завітаць.

Стужка навiн
0