Помнік на магіле Барадуліна асвяцяць 26 снежня

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкРыгор Бородулин
Рыгор Бородулин - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грошы на помнік паэту збіралі “ўсім светам” помнік зроблены з вушацкага валуна скульптарам Засімовічам.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Адкрыццё і асвячэнне помніка Рыгору Барадуліну на Бутоўскіх могілках у Вушачах (Віцебская вобласць) адбудзецца 26 снежня, паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года ў Мінску. Згодна з апошняй воляй паэта, ён быў пахаваны побач з маці ў родных Вушачах. 16 лістапад 2015-га супрацоўнікі Авіяцыі МНС Беларусі пры дапамозе верталёта Мі-8 апусцілі валун вагой 2,5 тоны на магілу.

Рыгор Барадулін - Sputnik Беларусь
Помнік Барадуліну ўсталёўваюць на Ушаччыне

"Помнік будзе асвечаны 26 снежня. На магіле паэта ўсталяваны помнік, згодна з яго апошняй воляй. Перад смерцю паэт пакінуў завяшчанне: "Калі я пайду, пастаўце мне сівой валун і крыж на валуне…", — паведамілі ў Касцёле.

Там удакладнілі, што грошы на помнік народнаму паэту збіралі ўсім светам, з усёй краіны перадаваліся ахвяраванні для аздаблення пахавання.

Актыўную ўсебаковую дапамогу аказаў Ушацкі райвыканкам. Стварыў помнік з вушацкага валуна скульптар Ігар Засімовіч.

Стужка навiн
0