#мызваміNavi – падтрымай песню на мове для “Еўрабачання”

© Sputnik / Юлія ХвошчПрыхільнікі гурта Navi
Прыхільнікі гурта Navi - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акцыю з такой назвай у сацсетках распачала кампанія Prastora.by з нагоды падтрымаць адзіную песню на беларускай мове ў фінале нацыянальнага адбору прэтэндэнтаў на міжнародны песенны конкурс.

МІНСК, 24 сне — Sputnik. Змагацца за права прадстаўляць Беларусь еўрапейскаму гледачу будуць 10 выканаўцаў, аднак з песняй на роднай мове — толькі Navi.

Акцыя #мызваміNavi была распачата кампаніяй Prastora.by, каб "дапамагчы гэтаму надзвычай таленавітаму творчаму калектыву паехаць ад нашай краіны на "Еўрабачанне".

Несцерка каля крамы Prastra.by у ГЦ Маскоўска-венскі - Sputnik Беларусь
Крама Prastora.by адчыніла “рэальныя” дзверы для пакупнікоў

"Гурт Navi нам знаёмы, мы дапамагалі ім выдаць дыск "Сонцам сагрэтыя", і тут атрымалася так, што іх трапленне ў адбор на "Еўрабачанне" супала з адкрыццём нашай крамы, і мы запусцілі акцыю ў сацсетках — #мызваміNavi. Калі сачыць за гэтым хэштэгам, можна будзе даведацца пра конкурсы, якія мы збіраемся ладзіць у межах акцыі. Да прыкладу,  можна будзе зрабіць нейкі фотаздымак, размясціць яго пад гэтым хэштэгам, прыйсці ў краму і атрымаць зніжку ў 5%, будуць таксама зладжаны розныя розыгрышы", — распавёў карэспандэнту Sputnik намеснік дырэктара кампаніі Prastora.by Міхась Башура.

© Sputnik / Юлія ХвошчКружэлкі "Сонцам сагрэтыя" гурта Navi для ўдзелу ў акцыі #мызваміNavi
Кружэлкі Сонцам сагрэтыя гурта Navi для ўдзелу ў конкурсе #Navi - Sputnik Беларусь
Кружэлкі "Сонцам сагрэтыя" гурта Navi для ўдзелу ў акцыі #мызваміNavi

"Мы мусім з дапамогай гэтай акцыі не толькі аб'яднаць прыхільнікаў гурта, але і заклікаць беларусаў да салідарнасці. Navi — гэта адзіны гурт, які сярод фіналістаў нацыянальнага адбору спявае на беларускай мове. Вельмі важна, каб беларусы іх падтрымалі, таму што гэта, перш за ўсё, наша родная беларуская мова", — дадаў Башура.

Гурт Navi быў заснаваны толькі два гады таму, але імклівымі тэмпамі набывае папулярнасць. Кампазіцыя "Гэта зямля" ў іх выкананні — адзіная беларускамоўная песня сярод усіх удзельнікаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2016".

Стужка навiн
0