Спецэфекты да фільма "Зорныя войны" малявалі пад ЛСД

© REUTERS / Valentyn OgirenkoДарт Вейдер
Дарт Вейдер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лаўрэат двух прэмій "Оскар" за спецэфекты раскрыў сваю альтэрнатыўную крыніцу натхнення.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Спецыяліст па візуальным эфектам шостай часткі кінафраншызы "Зорныя войны" Філ Тыппет прызнаўся, што працаваў над візуальнымі эфектамі "Вяртання джэдая", натхняючыся наркатычным эфектам ЛСД, пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю часопісу Vice.

Космос - Sputnik Беларусь
“Анега” зрабіла бульбяную пародыю на “Зорныя войны”

"Я прымаў ЛСД, калі працаваў над "Вяртаннем джэдая". Было нядрэнна. А калі я вырашыў вярнуцца да працы, зразумеў, што вакол мяне ўсё ў блакітным колеры. Я зразумеў, што, здаецца, перабраў…" — прызнаўся Тыпет.

Мастак — аўтар спецэфектаў не толькі для "Зорных войнаў", ён працаваў над такімі блокбастарамі, як "Парк Юрскага перыяду", "Змярканне", "Індыяна Джонс", лаўрэат некалькіх "Оскараў". Яго спецэфекты прымушалі рухацца герояў "Зорных войнаў", пачынаючы з першых частак франшызы — "Новая надзея" і "Імперыя наносіць зваротны ўдар".

"Зорныя войны" — фантастычная сага, якая ўключае ў сябе сем кінафільмаў, а таксама анімацыйныя серыялы, мультфільмы, тэлефільмы, кнігі, коміксы, відэагульні, задуманая ўпершыню амерыканскім рэжысёрам Джорджам Лукасам ў пачатку 1970-х гадоў.

Стужка навiн
0