Алена Васільева, Sputnik
Напярэдадні навагодніх святаў, карэспандэнта Sputnik чарговы раз ахапіла прага чароўнага, і каб захаваць сур'ёзнасць твару, мы вырашылі спалучыць эльфаў і іншую магію з навукай. У падборцы Sputnik глядзіце лепшыя навуковыя артыкулы, чые аўтары разглядаюць фентезі не як спробу душэўнага адпачынку ад рэалій жыцця, а як аб'ект, прадмет і мэты даследвання.
"Уласныя імёны ў творы Дж. Р. Р. Толкіена "Уладар пярсцёнкаў"
Анатацыя. У артыкуле разглядаюцца спосабы ўтварэння імёнаў уласных Толкіенам, які стварыў свой чароўны свет Міжзем'е, і засяліў яго рознымі істотамі з гаваркімі ўласнымі імёнамі. На сучасным узроўні імя ўласнае перастала ўспрымацца як характарыстыка чалавека. Толкіен адраджае гэтую забытую традыцыю англа-саксаў.
Калі не спужаліся анатацыі. Пакуль мы сачылі за развіццем сюжэта і схільнасцю Фрода трапляць у непрыемнасці, аўтар навуковага артыкулу разважала над тым, што імёны ва "Уладары пярсцёнкаў" маюць чатыры шляхі паходжання. Не будзем спыняцца на кожным з іх, распавядзем толькі, што Більба названы ў гонар чарніцаў.
"Імя Більба выказвае хобіцкую (і ангельскую) традыцыю даваць раслінныя імёны і складаецца з першага элемента ангельскага слова bilberry — "чарніца" і суфікса —о; а ў імя Фрода Толкіен заключыў характарыстыку юнага хобіта: 'frod' азначае "мудры, стары" і сведчыць аб яго прыродных розуме і мудрасці", — піша аўтарка артыкулу.
Дарэчы, нягледзячы на тое, што ў рускамоўным перакладзе Мураўёва і Кісцякоўскага (1988 год) "Більба Бэгінса" завуць "Більба Торбінс", даследчык робіць выснову, што Толкіен жадаў, каб прозвішча асацыявалася не з мяшком, а з назвай дома Більба — Bag End.
Біблейскія матывы ў "Хроніках Нарніі"
Анатацыя. У артыкуле разгледжаны асаблівасці хрысціянскай пазіцыі К.С. Люіса. Увага нададзена рэлігійна-філасофскім поглядам пісьменніка, вызначана спецыфіка хрисціянскіх ідэалаў К.С. Люіса.
Калі не спужаліся анатацыі. Напрацягу многіх стагоддзяў Біблія была для еўрапейскіх літаратур галоўнай крыніцай інтэртэкстуальнасці. Сама назва "Хронікі Нарніі" суадносіцца са Святым Пісаннем. Аўтар артыкула зазначае, што "Хронікі" напісаны "ў грамадстве, дзе прынята быць хрысціянінам і напісана кніга затым, каб чалавек закахаўся ў тое, у што ён раней толькі верыў". Кампазіцыйна яна гэтаксама адпавядае Пісанню.
"Пляменнік чарадзея" апавядае пра стварэнне свету і пра тое, як зло пранікла ў Нарнію. "Леў, вядзьмарка і адзежная шафа" распавядае пра ўкрыжаванне і ўваскрашэнне. "Прынц Каспіян" кажа аб аднаўленні праўдзівай рэлігіі на месцы скажонай. "Конь і хлопчык" распавядае аб пакліканні і звароце язычніка. "Падарожжа на край свету" прысвечана духоўнаму жыццю. "Срэбнае крэсла" апавядае пра вайну супраць цёмных сіл. У "Апошняй бітве гаворыцца пра прыход антыхрыста, канцы светаа і Апошнім судзе.
"Героі і праблема свабоды волі ў рамане Дж. Р. Р. Толкіена "Ўладар пярсцёнкаў"
Анатацыя. Пытанне аб суадносінах лёсу і свабоды волі на працягу многіх стагоддзяў цікавіў не толькі філосафаў і багасловаў, але і пісьменнікаў. Да яго звярталіся Дантэ, Мільтан, Гётэ. У творчасці Дж.Р.Р. Толкіена гэтае пытанне таксама займае важнае месца. У створанай ім міфалогіі валары (іх можна суаднесці з анёламі), эльфы і людзі аказваюцца на адным узроўні, паколькі ўсе яны створаныя Богам.
Калі не спужаліся анатацыі. Свабода волі герояў рэалізуецца ў асноўным праз здольнасць выбіраць. Праблема выбару ўзнікае амаль перад кожным персанажам. Значнасць выбару можа быць розная: ад рашэння знішчыць Кальцо да выбару дарогі. Прымаючы рашэнні, персанажы сутыкаюцца з барацьбой матываў, узважваюць аргументы на карысць таго ці іншага варыянту. Так, Захавальнікі Кальца вызначаюць, куды яны пойдуць: ва ўмацаваны Гондар або ў Краіну Цемры. Шлях у Краіну Цемры смяротна небяспечны, але шлях ў Гондар можа быць яшчэ небяспечнейшым. Характэрна, што ў "Сільмарыліёне", дзе тэма року праходзіць праз кожную легенду, узважванне аргументаў практычна адсутнічае.
"Паводзіны герояў можа таксама служыць прадвесцем якой-небудзь падзеі. У сцэне апошняй бітвы маг Гэндальф падымае рукі. Біблейская алюзія — узнятыя рукі Майсея прыносяць перамогу ізраільцянам", — зазначае аўтар і паглыбляецца ў даследванні, якія мы не будзем тут прыводзіць.
Канцэптуальныя структуры міфалагемы [WIZARD] у прозе ДЖ. К. Роўлінг VS канцэптуальныя структуры міфалагемы [MAGICIAN] у прозе К. С. Люіса
Анатацыя. Рабочая гіпотэза гэтага даследавання складаецца ў тым, што дадзеныя міфалагемы ў творах Роўлінг і К.С. Люіса валодаюць самабытнай, спецыфічнай структурай, якая характарызуецца асаблівай ядзерна-перыферыйнай канфігурацыяй.
Калі не спужаліся анатацыі. Ад адной назвы, дзе побач спалучаюць формулы і чароўную казку, нам крыху няёмка. Калі вам — нармальна, дык з артыкулу вы даведаецеся, што Роулінг, называючы Гары Потэра — калдуна (WIZARD) і Люіс, называючы сваіх персанажаў — чараўнікамі (MAGICIAN), маюць на ўвазе зусім розную магію.
З гэтага даследвання вынікае, што Роўлінг і Люіс па-рознаму напаўняюць гэтыя сугочныя паняцці "маг" і "чараўнік". У справу ўступае лінгвістыка: аўтар рэзюмуе, што Роўлінг звязвае ў сваіх кнігах "мага" з канцэптам "навучання", "смерці" і "сілы". "Для Льюіса найбольш цікавым сродкам індывідуалізацыі міфалагемы MAGICIAN з'яўляецца канцэпт "royalty", — рэзюмуе аўтар.
Падчас падрыхтоўкі гэтыга матэрыялу карэспандэнту Sputnik на некаторы час падалося, што ён збірае самыя непрыкладальныя да жыцця навуковыя працы, але дурныя думкі былі адагнаныя і мы працягнулі пошук.