Лукашэнка абвясціў 2016 у Беларусі Годам культуры

© Photo : БелТА / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Улады ў наступным годзе нададуць значную ўвагу пытанням выхавання патрыятызму, а таксама культуры вытворчасці, сямейных адносін і ўладкаванні населеных пунктаў.
МІНСК, 29 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб абвяшчэнні 2016-га Годам культуры, паведамілі ў панядзелак Sputnik ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Указ прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў", — падкрэслілі ў прэс-службе.
Чытач - Sputnik Беларусь
ТБМ даслала ліст ураду з нагоды Года культуры
Згодна з дакументам, урад і аблвыканкамы сумесна з Мінскім гарвыканкамам павінны распрацаваць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў наступным годзе Года культуры, які закране ўсе сферы дзейнасці, уключаючы культуру вытворчасці і земляробства, сямейных адносін і побыту, ўладкавання населеных пунктаў.
Акрамя гэтага ўлады нададуць вялікую ўвагу мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму, адзначылі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Таксама прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў, звязаны з юбілейнымі датамі, знакавымі для рэспублікі.
Стужка навiн
0