МІНСК, 5 сту — Sputnik. Літаратурны музей Петруся Броўкі разам з Русланам Вашкевічам і Адамам Глобусам запрашаюць усіх жадаючых на адкрыццё выставы адной карціны Руслана Вашкевіча "Каўчэг". Адкрыццё адбудзецца 12 студзеня а 19-й гадзіне.
Карціна была напісана ў 1991 годзе, а потым падаравана паэту Анатолю Сысу.
Пра далейшы лёс карціны можна будзе даведацца на адкрыцці выставы.
Нарадзіўся ў Менску ў 1966 годзе. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Нямеччыне і Швайцарыі.
Актыўна выстаўляецца ў Беларусі і за мяжою з пэрсанальнымі і групавымі выставамі. Удзельнічаў у калектыўных праектах "Balota Empire" (Кіеў, 2005), 51-й Вэнэцыянскай біенале (2005), "Gender Check" (Вена, Варшава 2009-2010), "Opening the Door? Belarusian Art Today" (Вільня, Варшава 2010-2011).
Працы знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музэю і "Музеі сучаснага мастацтва" ў Мінску, "Музеі сучаснага рускага мастацтва" ў Нью-Ёрку, "Маскоўскага музэю сучаснага мастацтва".