МІНСК, 16 сту — Sputnik. Спектакль у выкананні трупы "Тэатра Ч" павінен быў адбыцца 20 і 21 студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Пастаноўка ўпершыню павінна была прагучаць на беларускай мове.
"Спектакль 20-21 студзеня адмянілі ў сувязі з малой колькасцю прададзеных квіткоў у папярэднім продажы. Грошы за набытыя квіткі можна атрымаць у касе Цэнтра. Просім прабачэння за нязручнасці", — распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Эксперыментальная сатырычная трагікамедыя, абсурд ў двух дзеяннях пастаўлена паводле аднаіменнай п'есы польскага абсурдыста Славаміра Мрожэка.
У спектаклі прымаюць удзел акцёры: Юлія Шпілеўская (Нацыянальны драматычны тэатр імя Я. Купалы), Генадзь Гатоўчыц, Сяргей Толсцікаў, Алена Мазгова, Ирына Пяшкова, Павел Чарноў, Ігар Нікалаеў.
Рэжысёр пастаноўкі — Дарыўш Езерскі (Польшча).