МІНСК, 18 сту — Sputnik. Гурт IOWA пакажа беларускаму гледачу сваю новую праграму "Б'е біт" 22 красавіка ў сталічным Prime Hall.
Дыск гурта IOWA "Export" трапіў у выніковы топ-20 найбольш прадаваемых альбомаў расійскага iTunes за 2015 год, а іх песні амаль кругласутачна можна пачуць па радыё, ТБ ці ў папулярных серыялах.
"Для нас вельмі важна заўжды рухацца, ісці наперад. З часу нашага апошняга сольніка ў Мінску прайшло шмат часу, таму новая праграма будзе адлюстроўваць і нашыя новыя фантазіі, і наш новы досвід. Нам бы хацелася, каб кожны наш канцэрт быў святам — і для нас, і для гледачоў", — распавяла арганізатарам канцэрта ў Мінску вакалістка гурта Кацярына Іванчыкава.
Гурт IOWA — магілёўскага паходжання, які пакарыў расійскі музычны алімп з гітамі "Мама", "Усміхайся", "Маршрутка".
IOWA з новай праграмай "Б'е біт" выступіць у сталічным Prime Hall 22 красавіка, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 500 тыс. рублёў (танцпляц) да 1. 100 тыс. рублёў.