Аб’яўленая дата рэлізу новых "Зорных войнаў"

© Sputnik / Андрей ДиченкоСовсем юный фанат "Звездных войн"
Совсем юный фанат Звездных войн - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Другую серыю трылогіі вырашылі адкласці на паўгады.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Восьмы эпізод кінасагі "Зорныя войны" выйдзе 15 снежня 2017  (замест 27 мая), паведамляе сайт кампаніі Walt Disney. На сем месяцаў карціну адклалі з-за "экстраардынарнага" поспеху сёмага эпізоду, які выйшаў у снежні 2015.

Дарт Вейдер - Sputnik Беларусь
Спецэфекты да фільма "Зорныя войны" малявалі пад ЛСД

"Зорныя войны" — фантастычная кінаэпапея, створаная рэжысёрам Джорджам Лукасам. У яе ўваходзяць арыгінальная трылогія (1977-1983) і трылогія-прыквел (1999-2005). Эпізод "Зорныя вайны: Абуджэнне сілы" сабраў у пракаце больш за 1,7 мільярда даляраў, увайшоўшы ў тройку самых касавых стужак у гісторыі пасля "Аватара" ды "Тытаніка".

У снежні 2016-га плануецца прэм'ера фільма "Зорныя войны: Ізгой". Стваральнікі спін-офу паабяцалі, што карціна будзе рэалістычней за ўсе папярэднія фільмы (будуць старанна прапрацоўваць вобразы дроідаў і іншапланетных істот). Дзеянне ў "Ізгоі" разгорнецца пасля падзей "Помсты сітхаў" і да "Новай надзеі": барацьбіты супраціву аб'яднаюць намаганні, каб выкрасці чарцяжы.

Студыі Disney і Lucasfilm плануюць выпусціць тры спін-офу "Зорных войнаў", якія будуць выходзіць паміж фільмамі трылогіі-сіквела.

Стужка навiн
0