Фота

Як Каляду да дуба цягнулі - даўні абрад Бярэзіншчыны

Падпісацца
Жыхары вёскі Новіны своеасабліва развітваюцца з Калядой – вязуць яе праз вёску да дуба. Абрад так і называецца "Цягнуць Каляду да дуба".

У традыцыйным беларускім календары святкаванне Калядаў пачынаецца 6 студзеня і працягваецца ажно да Вадохрышча, 18 студзеня. Але вось у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці традыцыя гулянняў працягваецца яшчэ тры дні і заканчваецца толькі 21 студзеня абрадам "Цягнуць Каляду на дуба".

Абрад вёсцы Новіны адзначаюць здаўна — ніхто не ведае, калі яго пачалі святкаваць. Нават у часы савецкай забароны, святкавалі паасобна сямейным колам, але Каляду не цягнулі, і толькі ў 1998 годзе абрад поўнасцю быў адноўлены.

Са словаў Ніны Клімовіч, мясцовай жыхаркі, якая адрадзіла напоўніцу абрад, святкаване заўсёды шматлюднае і што вельмі важна, з удзелам мясцовай моладзі. "Нам не трэба нікога адмыслова запрашаць, дзеткам самім цікава паўдзельнічаць у абрадзе. Яны ведаюць усе патрэбныя песні і танцы, кожны мае строй", — сказала яна.

© Sputnik / Сергей ЛескетьКожны ўдзельнік абрада нясе калядныя прысмакі ў мясцовы ДК – каўбасу пальцам пханую, сала ды кумпякі, сальцісон і халадзец, процьма пірагоў і маленькіх аладачак. Затым бяруць снапок з зернем, які застаўся яшчэ ад дажынак альбо зажынак, і апранаюць яго ў жаночы строй, ставяць на упрыгожанае кола і выносяць на двор. На кола яшчэ ставяць чугунок з куццёй. Тут выбіраюць талакой самую ганаровую жанчыну якая і павязе на санках, трымаючы ў руках Каляду да Дуба.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
1/20
Кожны ўдзельнік абрада нясе калядныя прысмакі ў мясцовы ДК – каўбасу пальцам пханую, сала ды кумпякі, сальцісон і халадзец, процьма пірагоў і маленькіх аладачак. Затым бяруць снапок з зернем, які застаўся яшчэ ад дажынак альбо зажынак, і апранаюць яго ў жаночы строй, ставяць на упрыгожанае кола і выносяць на двор. На кола яшчэ ставяць чугунок з куццёй. Тут выбіраюць талакой самую ганаровую жанчыну якая і павязе на санках, трымаючы ў руках Каляду да Дуба.
© Sputnik / Сергей ЛескетьСвяткаванне пачынаецца адранку. Раней людзі ішлі пешшу ў канец вёскі і цягнулі толькі каляду на санках.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
2/20
Святкаванне пачынаецца адранку. Раней людзі ішлі пешшу ў канец вёскі і цягнулі толькі каляду на санках.
© Sputnik / Сергей ЛескетьНа дадзены момант гісторыя ўзнікнення абраду "Цягнуць Каляду на дуба" невядома. Першым на яго звярнуў увагу выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Пётр Гуд, які пабываў там у 1984 годзе.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
3/20
На дадзены момант гісторыя ўзнікнення абраду "Цягнуць Каляду на дуба" невядома. Першым на яго звярнуў увагу выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Пётр Гуд, які пабываў там у 1984 годзе.
© Sputnik / Сергей ЛескетьАбрад "Цягнуць Каляду на дуба" з'яўляецца адзіным на Беларусі абрадам, прысвечаным заканчэнню каляднага цыкла.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
4/20
Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з'яўляецца адзіным на Беларусі абрадам, прысвечаным заканчэнню каляднага цыкла.
© Sputnik / Сергей ЛескетьНягледзячы на тое, што абрад быў адноўлены ў 1998 г., ён трывала захоўваецца ў памяці мясцовых жыхароў, удзельнікамі і носьбітамі традыцыі святкавання абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
5/20
Нягледзячы на тое, што абрад быў адноўлены ў 1998 г., ён трывала захоўваецца ў памяці мясцовых жыхароў, удзельнікамі і носьбітамі традыцыі святкавання абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў.
© Sputnik / Сергей ЛескетьСа словаў Ніны Клімовіч, мясцовай жыхаркі, якая адрадзіла напоўніцу абрад, святкаване заўсёды шматлюднае і што вельмі важна, з удзелам мясцовай моладзі.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
6/20
Са словаў Ніны Клімовіч, мясцовай жыхаркі, якая адрадзіла напоўніцу абрад, святкаване заўсёды шматлюднае і што вельмі важна, з удзелам мясцовай моладзі.
© Sputnik / Сергей Лескеть"Нам не трэба нікога адмыслова запрашаць, дзеткам самім цікава паўдзельнічаць у абрадзе. Яны ведаюць усе патрэбныя песні і танцы, кожны мае строй", - гаворыць Клімовіч.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
7/20
"Нам не трэба нікога адмыслова запрашаць, дзеткам самім цікава паўдзельнічаць у абрадзе. Яны ведаюць усе патрэбныя песні і танцы, кожны мае строй", - гаворыць Клімовіч.
© Sputnik / Сергей ЛескетьЛічыцца, што чым далей дарога да дуба, тым даўжэйшы лён атрымаецца.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
8/20
Лічыцца, што чым далей дарога да дуба, тым даўжэйшы лён атрымаецца.
© Sputnik / Сергей ЛескетьУжо некалькі год жыхары вёскі ездзяць конямі за 2 км у поле да "льнянога" дуба. Свой дуб у Новінах пабіла маланкай.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
9/20
Ужо некалькі год жыхары вёскі ездзяць конямі за 2 км у поле да "льнянога" дуба. Свой дуб у Новінах пабіла маланкай.
© Sputnik / Сергей ЛескетьДуб называюць льняным таму, што ён распускаецца, калі зацвітае лён, да гэта часу стаіць бы ссохлы.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
10/20
Дуб называюць льняным таму, што ён распускаецца, калі зацвітае лён, да гэта часу стаіць бы ссохлы.
© Sputnik / Сергей ЛескетьПобач з дубам Каляду пераварочваюць і куляюць у снег. Згодна з традыцыяй трэба, каб з гаршэчка пасыпаліся крупы – тады ўродзіць добрая ніва.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
11/20
Побач з дубам Каляду пераварочваюць і куляюць у снег. Згодна з традыцыяй трэба, каб з гаршэчка пасыпаліся крупы – тады ўродзіць добрая ніва.
© Sputnik / Сергей ЛескетьПотым цягнуць на дуб саламянае пудзіла Каляды – каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе, кола або барану – каб буслы вяліся, а таксама абрадавую кашу-куццю – ахвяра душам продкаў.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
12/20
Потым цягнуць на дуб саламянае пудзіла Каляды – каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе, кола або барану – каб буслы вяліся, а таксама абрадавую кашу-куццю – ахвяра душам продкаў.
© Sputnik / Сергей ЛескетьНа дуб могуць лезці толькі маладыя нежанатыя хлопцы, якія здымалі старую Каляду і тут жа спальвалі, і мацавалі новую.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
13/20
На дуб могуць лезці толькі маладыя нежанатыя хлопцы, якія здымалі старую Каляду і тут жа спальвалі, і мацавалі новую.
© Sputnik / Сергей ЛескетьПасля гэтага пачынаецца агульны карагод вакол дуба і пачастункі.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
14/20
Пасля гэтага пачынаецца агульны карагод вакол дуба і пачастункі.
© Sputnik / Сергей ЛескетьТэкст асноўнай абрадавай песні тлумачыць, для чаго цягнуць Каляду на дуба – для добрага ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
15/20
Тэкст асноўнай абрадавай песні тлумачыць, для чаго цягнуць Каляду на дуба – для добрага ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе.
© Sputnik / Сергей ЛескетьКлопат пра будучы ўраджай, здароўе і шчасце ўсіх жыхароў вёскі, які ўвасабляе Каляда, аб'ядноўвае жыхароў.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
16/20
Клопат пра будучы ўраджай, здароўе і шчасце ўсіх жыхароў вёскі, які ўвасабляе Каляда, аб'ядноўвае жыхароў.
© Sputnik / Сергей ЛескетьУдзельнікаў чакаюць традыцыйныя гульні і забавы, шчодры пачастунак.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
17/20
Удзельнікаў чакаюць традыцыйныя гульні і забавы, шчодры пачастунак.
© Sputnik / Сергей ЛескетьСнапок с зернем, які апрануты ў жаночае адзенне, сімвалізуе жаночы пачатак. Абрад спыняе спрэчкі наконт таго, ці існаваў персаніфікаваны міфалагічны вобраз Каляды.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
18/20
Снапок с зернем, які апрануты ў жаночае адзенне, сімвалізуе жаночы пачатак. Абрад спыняе спрэчкі наконт таго, ці існаваў персаніфікаваны міфалагічны вобраз Каляды.
© Sputnik / Сергей ЛескетьТаксама ў Каляды практыкуецца шмат гульняў, адна з іх вельмі цікавая – "Ката пячы".
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
19/20
Таксама ў Каляды практыкуецца шмат гульняў, адна з іх вельмі цікавая – "Ката пячы".
© Sputnik / Сергей ЛескетьПа вяртанні ў вёску усе удзельнікі абрада сядуць за стол.
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
20/20
Па вяртанні ў вёску усе удзельнікі абрада сядуць за стол.
Стужка навiн
0