“Каб аднойчы” – кніга і дыск памяці Барадуліна выйшлі ў свет

© Photo : "Беларуская прастора"Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)
Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зборнік складаецца з твораў трох таленавітых людзей – песень Алеся Камоцкага, вершаў Рыгора Барадуліна, фотаздымкаў Джона Кунстадтэра.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Прэзентацыя кнігі і дыску прымеркавана да дня народзінаў Рыгора Барадуліна і адбудзецца 29 студзеня, паведаміла Sputnik выдавецтва "Паперус" кампаніі "Беларуская прастора".

Выданне нарадзілася дзякуючы намаганням трох таленавітых людзей. Дадзеная кніга — гэта нізка лірычных песень Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна, аздобленая фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра.

Несцерка каля крамы Prastra.by у ГЦ Маскоўска-венскі - Sputnik Беларусь
Крама Prastora.by адчыніла “рэальныя” дзверы для пакупнікоў

"20 непаўторных лірычных вершаў у кнізе набываюць новае жыццё, фактычна пераўтвараючыся ў песні. Знакаміты беларускі музыка Алесь Камоцкі, які стаў ініцыятарам выдання, паклаў вершы на музыку. Запісаныя на дыск, яны прыкладаюцца да кнігі. Акрамя таго, да кожнага верша ў кнізе змешчаны нотныя запісы. Дарэчы, "Каб аднойчы" — пятае выданне вершаў Барадуліна, ініцыятарам і ўкладальнікам якога стаў Алесь Камоцкі", — распавялі Sputnik у выдавецтве.

© Photo : "Беларуская прастора"Ілюстрацыя да кнігі "Каб аднойчы"
Ілюстрацыя да кнігі Каб аднойчы - Sputnik Беларусь
Ілюстрацыя да кнігі "Каб аднойчы"

Там таксама паведамілі, што выданне і прэзентацыю кнігі "Беларуская Прастора" вырашыла прымеркаваць да Дня нараджэння Рыгора Барадуліна, які адзначаецца 24 лютага. "Спадзяемся, што гэтае выданне стане сапраўдным падарункам для ўсіх прыхільнікаў творчасці беларускага паэта".

© Photo : "Беларуская прастора"Праца амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра "Парасцы" (2007)
Праца амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра Парасцы (2007) - Sputnik Беларусь
Праца амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра "Парасцы" (2007)

Непаўторнае стылёвае аздабленне кнігі — праца прафесійнага амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. Джон займаецца фатаграфіяй з 1968 года, за гэты час здымаў у 50-ці краінах на чатырох кантынентах. З 2006 года традыцыяй для фатографа стала праца ў Беларусі. Каля 90 дзён штогод амерыканец праводзіць, фатаграфуючы беларускую глыбінку. У кнізе "Каб аднойчы" змешчана 20 унікальных фотаздымкаў. Кожны са сваім характарам, за кожным стаіць асабістая гісторыя жыцця беларускіх вяскоўцаў.

 

 

Стужка навiн
0