МІНСК, 2 лют — Sputnik. Германія сёлета вырашыла здзівіць усіх — сярод 10 фіналістаў нацыянальнага адборачнага конкурсу на "Еўрабачанне" нечакана з'явіўся гурт Gregorian, які 8 сакавіка выступіць у Мінску ў Палацы спорту з вялікім шоў "Masters Of Chant. The Final Chapter Tour".
Gregorian падаюцца раптоўным, але вельмі цікавым варыянтам. На іх карысць кажа і арыгінальны падыход да поп-жанру, і вялікі сцэнічны досвід, і вядомасць: за 20 гадоў кар'еры яны выпусцілі больш за 10 альбомаў, якія разыйшліся па ўсім свеце шматмільённымі накладамі.
Яшчэ адзін плюс — усю вясну гурт правядзе ў маштабным (11 краін, 56 канцэртаў) развітальным туры па Еўропе, які ўключае выступленне 8 сакавіка ў Мінску. Гэта дапаможа мабілізаваць прыхільнікаў для галасавання ў "Еўрабачанні". Германіі ўдзел Gregorian амаль напэўна дасць высокае месца (летась немцы нават не выйшлі ў фінал), заслужанаму калектыву — магчымасць дадаць ўрачыстых нотак да фіналу кар'еры.
Пацешна, што да афіцыйнай падачы заяўкі Gregorian спыталі меркаванне прыхільнікаў адносна такога кроку. І яны большай часткай падтрымалі музыкаў: "Гэта будзе першы раз, калі я пагляджу "Еўрабачанне"… Вы занадта добрыя, каб вас там не было…".
Gregorian вядомыя ў першую чаргу сваімі каверамі сусветных поп- і рок-хітоў, але ў адборы яны прымуць удзел з уласнай песняй "Masters Of Chant" — загалоўнай кампазіцыяй развітальнага альбома "Masters Of Chant. The Final Chapter", які быў выпушчаны ўвосень. Дыск адразу трапіў у топ-5 гіт-параду ў Германіі і атрымаў "залаты" статус. Фінал нацыянальнага адборачнага тура ў Германіі адбудзецца 25 лютага, пераможцу вызначыць галасаванне тэлегледачоў.
Нямецкі гурт Gregorian наведаюць беларускую сталіцу ў межах праграмы "The Final Chapter" 8 сакавіка. Канцэрт адбудзецца ў Палацы спорту, пачатак а 19-й гадзіне. Кошт квіткоў складае ад 470 тыс. да 1 млн 20 тыс. беларускіх рубёў.