МІНСК, 9 лют — Sputnik. Арганізатары канцэрта Brutto у Мінску абверглі інфармацыю, распаўсюджаную СМІ у сеціве.
У інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра тое, што гурт Brutto вызначыЎся з датай правядзення канцэрту ў Мінску і падаў заяўку на атрыманне гастрольнага пасведчання ў Мінгарвыканкам.
"Мы па-ранейшаму чакаем інфармацыю, паведамлення ад прадусара гурта аб даце правядзення канцэрта не атрымоўвалі. Сітуацыя з канцэртам высветліцца ў бліжэйшыя два тыдні", — распавяла Sputnik арганізатар канцэрта Brutto у Мінску, дырэктар ПУП "Пламбір-ТБ", Марына Калеснікава.
Ці дазволіць Мінгарвыканкам правядзенне канцэрту Brutto у Мінску пакуль таксама не вядома. Інфармацыя аб дазволе паступіць толькі пасля таго, як арганізатары прадаставяць у орган выканаўчай улады пакет дакументаў з пагадненнем аб арэндзе пляцоўкі, то бок калі стане дакладна вядома пра месца і час правядзення мерапрыемства.
У студзені 2016-га лідар Brutto Сяргей Міхалок звярнуўся ў відэа да міністра культуры Рэспублікі Беларусь з просьбай дазволіць гурту Brutto выступіць у Беларусі, на радзіме, пляцоўкай магчымага канцэрту была абрана "Мінск-Арэна".