МІНСК, 15 лют - Sputnik. Лідар гурта BRUTTO Сяргей Міхалок прыехаў у Беларусь. У сваім Twitter-акаўнце ён падзяліўся фотаздымкам на фоне ўезда ў Мінск.
— BRUTTO (@BRUTTO_BAND) 15 февраля 2016
У студзені 2016-га лідар Brutto Сяргей Міхалок звярнуўся ў відэа да міністра культуры Рэспублікі Беларусь з просьбай дазволіць гурту Brutto выступіць у Беларусі, на радзіме, пляцоўкай магчымага канцэрту была абрана "Мінск-Арэна".
Раней у інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра тое, што гурт Brutto вызначыўся з датай правядзення канцэрту ў Мінску і падаў заяўку на атрыманне гастрольнага пасведчання. Арганізатары канцэрта абверглі тыя чуткі. Ці дазволіць Мінгарвыканкам правядзенне канцэрту Brutto у Мінску пакуль таксама не вядома. Інфармацыя аб дазволе паступіць толькі пасля таго, як арганізатары прадаставяць у орган выканаўчай улады пакет дакументаў з пагадненнем аб арэндзе пляцоўкі, то бок калі стане дакладна вядома пра месца і час правядзення мерапрыемства.