МІНСК, 25 лют — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў з рабочым візітам у Мінск, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
Таксама ў сталіцу Беларусі прыбыў і кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў.
На пасяджэнні, якое пройдзе пад старшынствам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, плануецца зацвердзіць праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016-2017 гады, абмеркаваць вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі за мінулы год і шэраг іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Акрамя таго, плануецца зацвердзіць бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2016 год. Падчас сустрэчы плануецца абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва ў сферы мірнага атама, а таксама перспектыў нарошчвання высокатэхналагічнага супрацоўніцтва, адзначаецца ў даведачных матэрыялах.
Створанае ў 1997 годзе на базе дагавора аб Супольнасці Расіі і Беларусі ў 1996 года Саюзная дзяржава — інтэграцыйны праект Расіі і Беларусі, накіраваны на арганізацыю агульнага палітычнага, эканамічнага, ваеннага, мытнага, валютнага, юрыдычнага, гуманітарнага, культурнага прастор. У савет уваходзяць прэзыдэнты, прэм'еры і спікеры палат парламентаў дзвюх краін.