МІНСК, 25 лют — Sputnik. Сустрэча ў вузкім складзе членаў Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пачалася ў Палацы Незалежнасці. Беларускі бок надаў асаблівую значнасць таму факту, што на сустрэчу ў Мінску прыбылі вышэйшыя кіруючыя асобы Расійскай Федэрацыі адначасова, традыцыйна па пратаколе альбо прэзідэнт, альбо кіраўнік урада застаюцца ў сваёй краіне.
"Я хачу адзначыць, што вельмі чакаў вашага прыезду. Так прынята, што калі з'язджае прэзідэнт, прэм'ер застаецца на гаспадарцы, ці наадварот. Але сёння вы абодва тут, у Мінску, і я вельмі ўдзячны, што ўсе сабраліся ў Мінску", — пажартаваў Лукашэнка перад пачаткам сустрэчы ў вузкім складзе.
Ён выказаў надзею, што з улікам таго, што і прэзідэнт, і прэм'ер РФ знаходзяцца ў Мінску, атрымаецца вырашыць усе пытанні парадку дня ВДС. У сустрэчы ў вузкім складзе прымаюць міністры замежных спраў, кіраўнікі фінансавых ведамстваў, члены ўрада, якія курыруюць фінансавую сферу і пытанні прамысловасці.