Канстытуцыі Беларусі спаўняецца 22 гады

© Sputnik / Юрий Иванов / Перайсці ў медыябанкАляксандр Лукашэнка прысягае на Канстытуцыі, 1994 год
Аляксандр Лукашэнка прысягае на Канстытуцыі, 1994 год - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хоць апошняй беларускай канстытуцыі яшчэ няма і сто гадоў, многія гісторыкі прыраўноўваюць да яе статуты Вялікага княства Літоўскага і запэўніваюць, што на тэрыторыі Беларусі з'явіўся адзін з першых аналагаў вярхоўнага закона.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Дзень Канстытуцыі Беларусі адзначаюць у аўторак у рэспубліцы.

Першая Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) была прынята 3 лютага 1919 гады, з тых часоў асноўны закон мяняўся пяць разоў.

Статут ВкЛ 1588 - Sputnik Беларусь
Першая еўрапейская канстытуцыя была прынята 3 мая на беларускіх землях

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці ў 1990 годзе дэкларацыі Вярхоўнага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" быў нададзены статус канстытуцыйнага закона, з тых жа часоў вялася праца і над Канстытуцыяй краіны.

Вярхоўны закон быў прыняты 15 сакавіка 1994 года, а некаторыя змены ў яго ўносіліся ў 1996 і 2004 гадах. Складаецца галоўны закон з прэамбулы, дзевяці раздзелаў, васьмі частак і 146 артыкулаў.

Святкуюць Дзень Канстытуцыі ў Беларусі з 1998 года — па традыцыі, у гэты дзень выступаюць вышэйшыя службовыя асобы краіны і шмат распавядаецца аб галоўным законе рэспублікі.

Нягледзячы на параўнальную маладосць галоўнага закона рэспублікі, некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што да канстытуцыйных законаў можна прыраўняць і статуты Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566 і 1588 гады). Можна смела казаць пра тое, што адна з першых у свеце канстытуцый з'явілася менавіта на тэрыторыі Беларусі ў 1791 годзе, якая стала першай у Еўропе і другой, пасля ЗША, у свеце.

Стужка навiн
0