Крыніца: трое падазраваных у тэрактах у Бельгіі – грамадзяне Беларусі

© AFP 2021 / EMMANUEL DUNANDПасля выбуху каля станцыі Мальбек у Брусэлі
Пасля выбуху каля станцыі Мальбек у Брусэлі - Sputnik Беларусь
Беларускія спецслужбы знаходзяцца ў пастаянным кантакце са сваімі еўрапейскімі калегамі, між тым, СМІ паведамляюць пра затрыманне дваіх падазраваных у здзяйсненні тэракту.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Трое падазраваных у тэрактах у Брусэлі з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, якія некалькі гадоў таму з'ехалі ў Еўропу, і, хутчэй за ўсё, былі там завербаваныя, паведаміў Sputnik у аўторак высокапастаўлены супрацоўнік праваахоўных органаў Беларусі.

"Двое з падазраваных — Іван і Аляксей Довбаш — выхадцы Гомельскай вобласці, яшчэ адзін Марат Юнус — ураджэнец Дагестана, які атрымаў некалькі гадоў таму грамадзянства Беларусі", — паведаміў суразмоўца агенцтва.

Аэрапорт у Брусэлі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
СМІ: два выбухі прагрымелі ў аэрапорце Брусэля

Паводле яго слоў, старэйшы з братоў Довбаш 1988 года нараджэння з'ехаў з Беларусі ў Бельгію на вучобу ў 2008 годзе, следам за ім з'ехаў і яго малодшы брат. Бацькі братоў Довбаш пражываюць у Гомельскай вобласці.

"З тых часоў яны рэдка прыязджалі ў Беларусь. Хутчэй за ўсё, ёсць інфармацыя, што іх на нейкім этапе знаходжання завербавалі. Адзін з іх ужо дакладна з барадой", — сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён таксама ўдакладніў, што выхадзец з Дагестана Юнус, акрамя беларускага грамадзянства мае і грамадзянства Бельгіі.

Бельгійская паліцыя каля станцыі метро ў Брусэлі - Sputnik Беларусь
Бельгія закрыла мяжу з Францыяй у сувязі з тэрактамі

Прадстаўнік праваахоўных органаў паведаміў, што беларускія спецслужбы "знаходзяцца ў пастаянным кантакце са сваімі еўрапейскімі калегамі".

У Брусэлі ў аўторак прагрымела адразу некалькі выбухаў, тэракты адбыліся ў аэрапорце горада, а таксама ў метро. Колькасць ахвяр тэрактаў, па апошніх дадзеных, набліжаецца да 30, раненні атрымалі дзесяткі людзей.

Раней паведамлялася, што пасля серыі выбухаў, якія былі кваліфікаваныя як тэракт, бельгійскія ўлады распарадзіліся ўсталяваць у краіне чацвёрты, максімальны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. У Брусэлі зачыненыя ўсе станцыі метро, фактычна спынена праца ўсяго грамадскага транспарту, зачыняюцца школы і іншыя дзіцячыя ўстановы, абвешчана пра закрыццё межаў.

Егіпецкія СМІ паведамілі, што адказнасць за тэракт узяла на сябе радыкальная групоўка "Ісламская дзяржава". Паводле апошніх дадзеных, бельгійская паліцыя затрымала дваіх падазраваных.     

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі