МІНСК, 7 кра — Sputnik. Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і кіраўнік Мінінфарма Беларусі Лілія Ананіч афіцыйна адкрылі мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь.
"Я вельмі рады, што на гэтым мерапрыемстве ёсць і прадстаўнікі МЗС, і амбасадар Расіі, і міністр інфармацыі", — падкрэсліў на адкрыцці Кісялёў.
У сваю чаргу, міністр інфармацыі адзначыла, што праект накіраваны на сяброўства Беларусі і Расіі, а таксама інтэграцыю дзвюх краін.
"Хацелася б пажадаць, каб праект развіваўся далей на карысць Беларусі і свету", — сказала Ананіч.
Міністр дадала, што цяпер разам з расійскімі калегамі прапрацоўваецца пытанне стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы з Расіяй.
"Гэта агульны праект", — дадаў Кісялёў.
Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў падчас адкрыцця прэс-цэнтра асабліва адзначыў той факт, што праект адкрыўся ў гадавіну стварэння саюза Беларусі і Расіі.