Новы пераклад Новага Запавету прэзентуюць у Мінску

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкМініяцюрнае выданне Бібліі
Мініяцюрнае выданне Бібліі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзентацыя распачынае шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю выдання ў Празе Францішкам Скарынам першай беларускай кнігі, якое будуць святкаваць у 2017 годзе.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Для тых, хто хоча даведацца, з чаго пачынаўся 500-гадовы шлях беларускага кнігадруку, адбудзецца першая імпрэза кампаніі "Пяцісотгоднасць" — прэзентацыя новага перакладу Новага Запавету, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Арганізатары прапануюць годна сустрэць і адсвяткаваць гэту знакавую для ўсходнеславянскай культуры падзею шэрагам мерапрыемстваў для шырокай публікі і СМІ.

Помнік Францыску Скарыне каля Нацыянальнай бібліятэкі - Sputnik Беларусь
Першая кніга на беларускай мове была надрукавана 498 гадоў таму

"Усіх, хто ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, Саюз пісьменнікаў і "Бацькаўшчына" заклікаюць далучыцца да кампаніі "Пяцісотгоднасць". Нашы героі — друкары, пісьменнікі, мастакі, мецэнаты, перакладчыкі, асветнікі — прадаўжальнікі справы Францішка Скарыны, вартыя ўшанавання і чакаюць вашай увагі", — распавялі арганізатары.

6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе выдаў першую беларускую кнігу — раней за многія суседнія народы беларусы вырваліся наперад у інавацыйнай гонцы "культурных гаджэтаў".

Старажытнагрэцкія манускрыпты, якімі карыстаўся Скарына, былі нанова перагледжаныя Антоніем Бокунам. У выніку праз паўтысячы гадоў паўстаў новы пераклад Бібліі.

У мерапрыемстве з нагоды прэзентацыі новага перакладу Новага Запавету возьмуць удзел:

  • Барыс Сачанка, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў;
  • Алена Макоўская, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына";
  • Антоній Бокун, пастар, перакладчык, аўтар новага перакладу Новага Запавету;
  • Уладзімір Арлоў, пісьменнік;
  • Аляксандр Фірысюк, старшыня Біблійнага таварыства;
  • Валеры Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі;
  • Лявон Баршчэўскі, перакладчык, грамадскі дзеяч;
  • Песні на словы Рыгора Барадуліна выканае Аляксандр Віслаўскі, музыка, колішні ўдзельнік ансамбля "Песняры" і гурта Rouble Zone.

Прэзентацыя адбудзецца 29 красавіка ў Палацы мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3), пачатак а 18-й, уваход вольны.

Стужка навiн
0