IOWA запісалі песню да мультфільма "Ваўкі і авечкі"

© Photo : Прадастаўлена арганізатарамі канцэртуКацярына Іванчыкава, вакалістка гурта Iowa
Кацярына Іванчыкава, вакалістка гурта Iowa - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гурт выступіць у Мінску 22 красавіка з вялікай сольнай праграмай "Б'е біт", прэм'ера мультфільма адбудзецца 28 красавіка.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. У інтэрнэце адбылася прэм'ера відэакліпа на песню "Заставайся сабой", — загалоўную кампазіцыю саўндтрэку да мультфільма "Волки и овцы: Бе-е-езумное превращение" ("Ваўкі і авечкі: Шалёнае ператварэнне"), распавялі арганізатары мінскага канцэрта.

Кампазіцыя была напісана амерыканскімі аўтарамі спецыяльна для гэтага міжнароднага праекта, але падышла вакалістцы Каці Іванчыкавай і па мелодыцы, і па настроі.

Кацярына Іванчыкава, вакалістка гурта Iowa - Sputnik Беларусь
Вакалістка IOWA стала авечкай ў мультфільме

"Мы з групай адпачывалі апошнія дзянькі ў Тайландзе, калі мне даслалі гэтую песню па-английску. Яна атрымалася цёплай і сонечнай, так што мне захацелася праспяваць яе. Запісалі ў Піцеры з Алегам Баранавым, знялі кліп у той жа дзень, калі была агучка. На вялікім экране мне паставілі мультфільм "Ваўкі і авечкі", гэта задало патрэбны настрой", —распавяла Іванчыкава, якая ў мультфільме таксама агучыла ролю авечкі Ліры.

"Ваўкі і авечкі" — новы праект для сямейнай аўдыторыі ад каманды, якая стварыла шэраг самых папулярных мультфільмаў апошніх гадоў: "Снежная каралева", "Тры асілкі", "Іван царэвіч і Шэры воўк". Рускую версію разам з Іванчыкавай агучвалі Аляксандр Пятроў. Сяргей Бязрукаў, Лізавета Баярская, Андрэй Ражкоў.

22 красавіка ў сталічным Prime Hall гурт IOWA прэзентуе сваю новую праграму "Б'е біт". Прагучаць лепшыя і новыя песні ў суправаджэнні пашыранага складу музыкаў і новага мультымедыйнага шоу. Кошт квіткоў складае ад 500 тыс рублёў.

 

 

Стужка навiн
0