Анфімаў: пра затрыманне Новікава мне яшчэ не дакладалі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня КДК Беларусі Леанід Анфімаў
Старшыня КДК Беларусі Леанід Анфімаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Са словоў кіраўніка КДК, пра чарговую гучную справу яму паведамяць пасля вяртання з парламента.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Беларусі Леанід Анфімаў сказаў, што яму яшчэ не дакладалі пра затрыманне беларускага барда, кавэзэшнніка Віталя Новікава.

"Мне пакуль што пра гэта затрыманне не дакладвалі, таму я не магу нічога дакладна пра гэта сказаць", — заявіў Анфімаў журналістам у чацвер.

Віталь Новікаў - Sputnik Беларусь
Арышт на працоўным месцы

На пытанне Sputnik, ці паведамяць яму пра затрыманне сёння ў другой палове дня, па вяранні з парламента, кіраўнік КДК, усміхаючыся, адказаў: "Пасля абеду дакладуць".

Напярэдадні Дзяржкантроль паведаміў апра затрыманне злачыннай групоўкі на чале з "дастаткова вядомым" у забаўляльнай сферы чалавекам. Як пазней стала вядома, гэтым чалавекам быў Віталь Новікаў.

Паводле інфармацыі КДК, затрыманая напярэдадні злачынная групоўка аказвала аб'ектам рэальнага сектара эканомікі паслугі па ўхіленню ад выплаты падаткаў. У зламыснікаў канфіскавалі каля 190 пячатак розных арганізацый, у тым ліку не рэзідэнтаў Беларусі. Паводле папярэдняй інфармацыі, шкода дзяржбюджэту ад дзейнасці групы склала каля чатырох мільярдаў рублёў.

Стужка навiн
0