МІНСК, 23 кра — Sputnik. Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў сумесна з галерэяй "Ў" ладзіць шэраг лекцый "Дзеці. Мастацтва. Творчасць". Бліжэйшая лекцыя мастака-дызайнера Лены Гіль "Эстэтыка дзяцячага малюнка" адбудзецца 23 красавіка ў 17.00, распавялі арганізатары мерапрыемства.
Падчас лекцыі будзе закрануты шэраг пытанняў — пра што малююць дзеці, што хочуць бачыць дарослыя, які досвед транслюе маленькі мастак у сваіх малюнках, і ці варта дарослым навязваць свой. Таксама на лекцыі будуць абмяркоўваць што такое шаблоны добрага і злога і сутворчасць дарослага і дзіцяці.
"Гэта лекцыя для тых бацькоў, якім цікава даведацца больш аб дзіцячых малюнках, чаму ў іх можна навучыцца, што падгледзець і на што звярнуць увагу", — распавялі арганізатары мерапрыемства.
Лектар Лена Гіль — не толькі мастачка, але і маці двух хлопчыкаў і суаўтар іх абраных малюнкаў. Мастачка належыць да кагорты шчаслівых людзей, якія застаюцца дзецьмі і ў сталым узросце, не губляючы яскравага бачання свету. "Мы малявалі на зямлі палкамі, на шпалерах самапіскай і фарбай — на аркушах белай паперы. Памятаеце як гэты працэс захапляў?"
Лекцыя адбываецца ў межах серыі мерапрыемтсваў "Дзеці.Мастацтва.Творчасць", арганізатарам якіх выступаюць "Дзіцячыя творчыя майстэрні" Галерэі "Ў". На працягу красавіка і мая бацькі і педагогі будуць мець магчымасць атрымаць практычныя веды аб дзіцячай творчасці ад сапраўдных мастацтвазнаўцаў, педагогаў і мастакоў, якія актыўна працуюць з дзецьмі.
"Дзеці. Мастацтва. Творчасць" — гэта серыя лекцыяў пра тое, чаму дзеткам важна маляваць. А таксама як нам, дарослым, паводзіцца, калі побач малюе дзіця. Гэта серыя лекцыяў аб творчасці як базавай патрэбе дзіцяці, аб мастацтве як дадатковай прыладзе развіцця мыслення, аб крэатыўнасці і прыязнасці, а галоўнае — аб тым, як уваходзіць у кантакт з гэтымі ўсімі дзівоснымі працэсамі.
Лекцыя "Эстэтыка дзіцячага малюнка" разлічана на дзяцей ад 2 да 10 гадоў, кошт квіткоў складае 15 тыс. рублёў.
ПЛАН СЕРЫІ ЛЕКЦЫЙ "ДЗЕЦІ. МАСТАЦТВА.ТВОРЧАСЦЬ":
16 красавіка (13.00)
"Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва".
Сафія Садоўская, "Дзіцячыя Творчыя Майстэрні"
Музей Азгура (вул. Азгура, 8), уваход па квітках музея — 30 тыс. рублёў.
23 красавіка (17.00)
"Эстэтыка дзіцячага малюнка". Заняткі вядзе Лена Гіль — мастак-дызайнер, дзіцячы педагог. Сустрэча адбудзецца ў Нацыянальным Цэнтры Сучаснага Мастацтва па адрасе вул. Някрасава, 3, уваход па квітках — 15 тыс. рублёў.
12 мая (18.00)
"Як разглядзець талент?". Занятак вядзе Наталля Няборская, студыя малявання "Калякі-малякі".
Сустрэча адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь па адрасе: вул. Леніна, 20), уваход па квітках: дарослы — 50 тыс. рублёў, студэнцкі — 25 тыс. рублёў.
18 мая (19.00)
"Чаму дзеці малююць?". Вядоўца сустрэчы Юрый Іваноў, дзіцячая студыя "Востраў".
Заняткі пройдуць у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва па адрасе: пр. Незалежнасці, 47, былы Музей сучаснага мастацтва), уваход па квітках — 15 тыс. рублёў.