Мінгарвыканкам: змагацца з п'янствам рабочых перашкаджаюць правы чалавека

© Sputnik / Григорий Василенко / Перайсці ў медыябанкМужчына п'е гарэлку
Мужчына п'е гарэлку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталічныя ўлады прыводзяць у якасці прыкладу ААТ "Мапід", дзе дастаткова эфектыўна вырашылі праблему ўжывання спіртнога ў працоўны час.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт даўно намерваецца ўвесці забарону на продаж алкаголю грамадзянам у рабочай уніформе, аднак не можа праз парушэнні такімі мерамі правоў чалавека, заявіла журналістам у сераду начальнік аддзела аховы працы Камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Несцяровіч.

Прадстаўнік выканкама адзначыла, што многія сталічныя прадпрыемствы, асабліва тыя, якія займаюцца будаўніцтвам, змаглі вырашыць праблему п'янства працаўнікоў, напрыклад ААТ "Мапід".

Таблічка No Smoking - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт прапануе адмовіцца ад курэння і алкаголю, але не зусім

"Мы прапаноўвалі забараніць прадаваць у крамах алкаголь людзям у уніформе, у рабочым адзенні… Але не прынялі гэтую ідэю, нам сказалі, што гэта парушае правы чалавека", — заявіла Несцяровіч.

Яна таксама паведаміла, што сталічныя ўлады прадоўжаць працаваць над увядзеннем падобных мер.

"Ёсць станоўчыя прыклады такіх забаронаў — напрыклад, калі ў дні выпускных не прадаюць алкаголь", — аргументавала чыноўніца.

Паводле слоў Несцяровіч, асобныя мерапрыемствы па папярэджанні п'янства на працоўных месцах пройдуць і ў межах месячніка па ахове працы, які хутка будзе абвешчаны ў Мінску.

Стужка навiн
0