Гурт HURMA зняў кліп на грошы сваіх прыхільнікаў

© Photo : Hurmaгурт Hurma
гурт Hurma - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінскі гурт HURMA прэзентаваў новы кліп "Упасці" – гісторыю пра тое, што кожны павінен знайсці сваю другую палову і літаральна "упасці ў каханне".

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Прыхільнікі беларускага гурта HURMA сабралі і пералічылі неабходную для здымак новага кліпа суму на краудфандынгавай платформе Ulej.by, паведамілі Sputnik ўдзельнікі групы.

"Гэта была своеасаблівая праверка, ці падабаецца нашым слухачам тое, што мы робім, і ці гатовыя яны нас падтрымаць не толькі лайкамі ў інтэрнэце, але і грашыма. І, па-мойму, мы яе прайшлі", — кажа фронтмэн гурта Мікіта Найдзёнаў.

Рэжысёрам кліпа стаў Арцём Лобач, які ўжо паспеў папрацаваць з беларускімі гуртамі The Toobes, J: mors, Akute.

"У новым кліпе Хурмы людзі не проста падаюць, а ў літаральным сэнсе сыплюцца з неба", — распавялі музыкі.

Здымкі кліпа праходзілі ў Вязынцы і ў мінскім батутным цэнтры "Джой Джамп".

гурт Hurma - Sputnik Беларусь
HURMA зняла новы кліп у Амерыцы i пра Амерыку

HURMA іграе рамантычны поп-рок на беларускай мове. Група атрымала званне "Дэбют года" ад музычнага парталу Tuzin.fm і беларускамоўны хіт года ад тэлеканала АНТ. Летась гурт прэзентаваў дэбютны альбом Repeat.

Зараз HURMA едзе ў свой першы тур пад назвай "Упасці ў каханне". 30 красавіка, музыкі дадуць канцэрт у Віцебску, 8 мая — у Гродне, 21 — у Маладзечне, 22 — у Магілёве і 25 мая ў Мінску.

Стужка навiн
0