МІНСК, 2 мая — Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла на летні сезон дадатковыя цягнікі, якія ідуць да курортаў Чорнага і Азоўскага мораў, паведамілі Sputnik ў панядзелак у прэс-службе БЧ
Так, з 3 чэрвеня па 17 верасня бягучага года будзе штодня курсіраваць цягнік міжнародных ліній № 100/99 "Мінск — Новааляксееўка"(адпраўленне са сталіцы — 7:44, прыбыццё ў Новааляксееўку — 09:25 наступных сутак). З 15 чэрвеня па 15 верасня таксама будзе прызначаны цягнік № 284/283 "Баранавічы — Мінск — Херсон.
"Састаў будзе адпраўляцца з Баранавічаў і Мінска па няцотных чыслах, з Херсона — па цотных", — сказалі ў БЧ, удакладніўшы, што з вакзала у Баранавічах састаў будзе адпраўляцца ў 11:00, са станцыі "Мінск-Пасажырскі" — у 13:48, а прыбываць у Херсон у 12:42 наступных сутак.
БЧ з 2 чэрвеня павялічыць перыядычнасць курсіравання цягніка № 94/93 "Мінск — Адэса": ён будзе адпраўляцца з Мінска па цотных чыслах, з Адэсы — па няцотных.