Амерыканскія кіроўцы патрабуюць статусу штатных работнікаў Uber

© SputnikСтартавая старонка дадатка Uber
Стартавая старонка дадатка Uber - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней у Каліфорніі і Масачусец падобнае патрабаванне было задаволена: кіроўцы засталіся ў статусе прыватных таксістаў, аднак атрымалі грашовую кампенсацыю.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Кіроўцы таксі ў ЗША падалі чарговы калектыўны іск супраць сэрвісу Uber, патрабуючы для сябе статусу штатных работнікаў, а не прыватных таксістаў.

Новы іск закранае кіроўцаў усіх штатаў, акрамя Каліфорніі і Масачусец, дзе аналагічны іск быў задаволены ў канцы красавіка. Тады кіроўцы, якія працуюць з кампаніяй, таксама патрабавалі вызначэння свайго статусу. Паводле дамоўленасці, яны будуць працаваць у статусе прыватных таксістаў, а Uber выплаціць кіроўцам каля 100 мільёнаў долараў.

Лагатып Uber - Sputnik Беларусь
Uber зноў зніжае кошты ў Мінску

Паводле інфармацыі тэхнаблога TechCrunch, чарговы іск быў пададзены ў Федэральны акружны суд Паўночнай акругі штата Ілінойс. Акрамя вызначэння свайго статусу, кіроўцы хочуць спагнаць аплату звышурочных і атрымаць кампенсацыю ад Uber.

Uber — анлайн-сэрвіс, які дазваляе замовіць прыватнае таксі праз сайт або мабільны дадатак. Кампанія была створана ў 2009 годзе, яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Сан-Францыска. Паслугі Uber даступныя больш чым у 100 гарадах свету.

У шэрагу краін дзейнасць Uber падвяргаецца крытыцы. Акцыі пратэсту афіцыйных таксістаў супраць выкарыстання сэрвісу Uber праходзілі ў некалькіх еўрапейскіх гарадах, сярод якіх Парыж, Лондан, Брусэль. Таксісты лічаць, што Uber стварае несправядлівую канкурэнцыю. Раней выкарыстанне Uber было забаронена на тэрыторыі Германіі, Іспаніі і Партугаліі.

Раней паведамлялася, што беларускія таксісты таксама абураныя прыходам Uber ў Мінск, у выніку чаго абвясцілі аб стварэнні новага прафсаюзу.

Стужка навiн
0