Аўтары "Нулявой справаздачы": інвалідам стала не цікава скардзіцца

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкІнваліды на пешаходным пераходзе
Інваліды на пешаходным пераходзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Восем буйных арганізацый, якія аб'ядноўваюць людзей з інваліднасцю, прэзентавалі сумесны даклад, які павінен дапамагчы дзяржаве выканаць свае абавязацельствы ў межах Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.

МІНСК, 6 мая — Sputnik. Медыцынскі падыход захоўваецца да людзей з інваліднасцю ў Беларусі, яны так і не сталі паўнапраўнымі суб'ектамі узаемаадносін, а гэта сапраўдная дыскрымінацыя, заявіў у чацвер адзін з укладальнікаў "Нулявой справаздачы" каардынатар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

"Нулявая справаздача" — гэта спроба пазначыць праблемы, звязаныя з правамі людзей з інваліднасцю, і прапанаваць шляхі іх вырашэньня. Беларусь далучылася да Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў у верасні 2015 года. У бліжэйшы час яны павінны быць ратыфікаваная ў рэспубліцы. Праз два гады пасля ратыфікацыі краіна павінна будзе, са слоў Драздоўскага, прадставіць справаздачу, якая ахарактарызуе стан спраў з правамі людзей з інваліднасцю ў краіне. Першая справаздача заўсёды нулявая.

"Людзі з інваліднасцю застаюцца аб'ектам дапамогі, падтрымкі, рэабілітацыі і гэтак далей. Гэта выяўляецца, да прыкладу, у тым, як размяркоўваецца дзяржаўная падтрымка — толькі праз установы", — растлумачыў Драздоўскі.

Прэзентацыя сацыяльных праектаў МГА Сонечны круг - Sputnik Беларусь
Прэзентацыя ідэй сацыяльнага бізнесу адбылася ў Мінску

У сучасным беларускім праве адсутнічае паняцце дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю, няма і механізму абароны ад яе, заявіў каардынатар офіса.

"Яна можа быць не выказана ў відавочнай агрэсіі, але яна фіксуецца ва ўсіх сферах: у невыкананні дзяржавай нагляду за будаўніцтвам, няма антыдыскрымінацыйнага закона, які дазволіў бы чалавеку абараніцца самому. Даклад фіксуе: існуючы парадак рэчаў не адпавядае нашым патрэбам", — растлумачыў ён.

Мэта дакумента, паводле словаў Драздоўскага, паказаць дзяржаве, што грамадзянская супольнасць гатова ўступіць у дыялог. "Прычым не проста гатоўнасць, мы гатовыя размаўляць на мове дзяржавы, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў і міжнародных стандартаў правоў чалавека. Сёння мы хочам сказаць дзяржаве: нам не цікава проста скардзіцца. Мы гатовыя выразна канкрэтызаваць праблемы, выбудаваць прыярытэты і прапанаваць іх рашэнне. Мы чакаем, што дзяржава паставіцца да гэтага цалкам сур'ёзна", — дадаў ён.

© Sputnik / Вера ДашкевичКаардынатар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі падчас прэзентацыі даклада
Каардынатар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі падчас прэзентацыі даклада - Sputnik Беларусь
Каардынатар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі падчас прэзентацыі даклада

Дакумент, паводле слоў каардынатара офіса, атрымаўся сухім і прадметным, структураваным з аглядкай на нормы і раздзелы Канвенцыі. У яго распрацоўцы бралі ўдзел асветніцкая праваабарончая ўстанова "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", ГА "Беларускае таварыства глухіх", асветніцкая прыватная ўстанова "Цэнтр праблем дзіцячага развіцця "Леванія", грамадскае аб'яднанне дапамогі душэўна хворым "Мінадзі" ім. У.М. Бычкова.

Стужка навiн
0