Новы апостальскі нунцый: шмат даведаўся пра Беларусь з інтэрнэту

© REUTERS / Patrick SemanskyКаталіцкі ружанец
Каталіцкі ружанец - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Монсіньёр, які валодае дзевяццю мовамі, яшчэ не ведае, ці будзе вывучаць беларускую.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Новы апостальскі нунцый монсіньёр Габар Пінтэр гатовы да служэння ў Беларусі, вывучыў праз інтэрнэт рэлігійную сітуацыю ў краіне, але пакуль не ведае, калі прыбудзе ў Мінск.

Папа Францыск прызначыў 13 мая Габар Пінтэра, які быў дарадцам Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі, апостальскім нунцыем у Беларусі. Разам з прызначэннем монсіньёр Пінтэр атрымаў намінацыю на арцыбіскупа.

"Я вельмі рады і гатовы да службы ў Беларусі. З таго часу, як я даведаўся пра намер Папы Францыска прызначыць мяне апостальскім нунцыем у вашу краіну, у мяне быў час крыху падрыхтавацца — я шмат чытаў пра гісторыю Беларусі і аб яе рэлігійнай сітуацыі. Гісторыя краіны прыгожая, але разам з тым няпростая ", — цытуюцца словы Пінтэра на сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Нунцый Габор падчас імшы ў Венгрыі - Sputnik Беларусь
Новым Апостальскім нунцыем у Беларусі стаў венгерскі паліглот

Пры гэтым Пінтэр адзначыў, што ў рэспубліцы ён яшчэ ніколі не быў, але ўжо шмат даведаўся пра яе. "Шмат інфармацыі запазычыў з інтэрнэту, ведаю, колькі каталікоў жыве ў Беларусі, ацаніў рэлігійную сітуацыю".

Нунцый таксама распавёў пра тое, што ён вывучаў каталіцкую тэалогію і філасофію ў Будапешце, затым паступіў на каталіцкі факультэт ва ўніверсітэт Вены па спецыялізацыі "Фундаментальнае багаслоўе і псіхалогія", вучыўся ў Рыме, дзе абараніў ліцэнцыят па царкоўнаму праву. Пінтэр нарадзіўся ў Венгрыі і таму ведае рускую мову. "У мае школьныя гады руская мова была абавязковай, я вучыў яе восем гадоў. Пасля перайшоў у гімназію з паглыбленым вывучэннем моў. Асноўная ўвага там надавалася англійскай, але рускую таксама вучылі. Сёння я ўжо не так упэўнена размаўляю па-руску. За 30 гадоў я амаль не карыстаўся ёй, толькі зрэдку размаўляючы з расейскамоўнымі дыпламатамі ", — расказаў дыпламат.

На пытанне аб тым, ці будзе ў рэспубліцы вучыць беларускую, ён сказаў, што яшчэ не гатовы даць адказ.

"Я ведаю, у Беларусі ёсьць беларуская мова. Але пакуль рана казаць пра нешта, таму што мяне толькі-толькі прызначылі. Я яшчэ не ведаю пра канкрэтныя тэрміны, калі я прыбуду ў Беларусь", — адзначыў Пінтэр.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што рады прызначэнню ў Беларусь.

"Паўтаруся, я гатовы да службы і вельмі задаволены, што ў Беларусі мяне ўжо чакаюць", — сказаў дыпламат.

Стужка навiн
0