МІНСК, 17 мая — Sputnik. Каня, які зваліўся ў меліярацыйны канал у гарадскім пасёлку Бялынічы, даставалі з вады выратавальнікі, паведамілі Sputnik ў Магілёўскім АУМНС.
Пра жывёлу, што патрапіла ў ваду, выратавальнікам 16 мая паведамілі відавочцы. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, устанавілі, што конь, які знаходзіцца ў канале глыбінёй у два метры, не зможа выбрацца з яго самастойна.
"Работнікі МНС з дапамогай гаспадарчага рукава дасталі жывёлу з канала і перадалі гаспадару", — распавялі ў МНС.
Супрацоўнікі МНС таксама паведамілі, што дапамога ветэрынара каню не спатрэбілася.