МІНСК, 18 мая — Sputnik. Самы вялікі ружовы дыямент, вага якога складае 15,38 карата, вядомы як "Унікальны ружовы" (Unique Pink), быў рэалізаваны на аўкцыёне Sotheby's у Жэневе за рэкордныя 31,5 мільёна долараў, паведамілі ў аўкцыённым доме.
Паводле слоў прадстаўнікоў арганізатараў аўкцыёну, гэта новы сусветны рэкорд, самая высокая цана, калі-небудзь выплачаная за ружовы дыямент.
Вядома таксама, што дыямент набыла прыватная асоба з Азіі.
Аўкцыённы дом Sotheby's раней ацаніў дыямент ў 28-38 мільёнаў даляраў.
Дыямент быў знойдзены пяць гадоў таму на радовішчы ў Паўднёвай Афрыцы. На продаж каштоўнасць выставіла кампанія Cora International, якая базуецца ў Нью-Ёрку.