Варанкоў: рады, што Топу палюбілі гледачы

© Sputnik / Виктор ТолочкоНеразлучныя сябры
Неразлучныя сябры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акцёр, які кіруе мядзведзікам Топам у"Калыханцы" і які агучвае яго, адзначыў, што ў гэтым годзе яго персанажу спаўняецца 30 гадоў.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Акцёр Уладзімір Варанкоў, голасам якога прамаўляе мядзведзік Топа ў вячэрняй дзіцячай перадачы "Калыханка" на беларускім тэлебачанні, рады перамозе ў намінацыі за прыз глядацкіх сімпатый на нацыянальнай тэлевізійнай прэміі "Тэлевяршыня-2016".

Уладзімір Варанкоў са сваім персанажам, мядзведзікам Топам - Sputnik Беларусь
Мядзведзік Топа перамог у глядацкім галасаванні "Тэлевяршыні"

Інтэрнэт-галасаванне за самага ўпадабанага гледачамі тэлевядучага праходзіла на сайце тэлекампаніі СТВ. З 22 намінантаў перамог мядзведзік Топа, ён абышоў канкурэнтаў са значным адрывам і набраў больш за траціну ўсіх галасоў. Sputnik павіншаваў акцёра, які агучвае агучвае Топу, з перамогай.

"Я вельмі рады, вядома! І сімвалічна: у гэтым годзе"Калыханка " адзначыла 35 гадоў, а Топа — 30. Час і адзначыць", — распавёў Sputnik Варанкоў.

Акцёр нагадаў, што перадача ўжо атрымлівала ўзнагароды. У той жа час для "Калыханкi" прыз глядацкіх сімпатый на "Тэлевяршыні" будзе першай персанальнай узнагародай.

"Вельмі прыемна", — прызнаўся Варанкоў.

Іншых лаўрэатаў "Тэлевяршыні-2016" назавуць 20 мая ў сталічным Палацы спорту.

Стужка навiн
0