МІНСК, 23 мая — Sputnik. Фестываль тэатраў "Крок насустрач" збярэ ў Мінску 12 труп з шасці краін Еўропы.
Пачнецца фестываль у пятніцу ў Доме культуры імя Шарко і працягнецца да нядзелі ўключна. Уваход на спектаклі бясплатны.
"Фестываль асаблівых тэатраў" Крок насустрач " ладзіцца для людзей з разумовымі, псіхічнымі і фізічнымі парушэннямі развіцця. Правядзенне фестывалю дае магчымасць рэалізаваць творчыя здольнасці гэтых маладых людзей, спрыяць іх сацыялізацыі, а таксама прыцягнуць увагу грамадскасці да "асаблівага мастацтва", — растлумачылі арганізатары мерапрыемства.
Адмыслова для ўдзелу ў незвычайным фэсце ў Мінску збяруцца 12 калектываў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны, Расіі і Польшчы.
Таксама ў межах "Кроку насустрач" арганізатары абяцаюць зладзіць навучальныя майстар-класы і дыскусіі. З поўнай праграмай фестывалю можна азнаёміцца на яго сайце, там жа — і запісацца на прадстаўленні.