МІНСК, 25 мая — Sputnik. Валанцёры шукаюць у Мінску зніклага маладога чалавека з псіхічнымі парушэннямі, паведамілі Sputnik ў пошукава-выратавальным атрадзе "Анёл".
Мінчанін Аляксандр Казлоў пражывае на вуліцы Цімашэнка. У аўторак днём ён выйшаў з гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы па вуліцы Крапоткіна, 76 і не вярнуўся.
Валанцёры мяркуюць, што 21-гадовы хлопец можа знаходзіцца ў раёне Лагойскага тракта — там людзі бачылі яго ў ноч на 25 траўня. Таксама вядома, што ў хлопца была працяглая дэпрэсія.
Прыкметы зніклага: рост 199 сантыметраў, хударлявы целасклад, цёмна-русыя валасы. Сярод асаблівых прыкмет — жаўтушны колер скуры, шнар на жываце ад паху да сонечнага спляцення. Казлоў быў апрануты ў футболку-пола ў палоску і сінія джынсы.
Ратавальнікі РПА"Анёл" просяць дапамагчы ў пошуках маладога чалавека.