https://bel.sputnik.by/20160526/1022779736.html
Гідрамет будзе штотыдзень публікаваць зводкі аб узроўні радыяцыі
Гідрамет будзе штотыдзень публікаваць зводкі аб узроўні радыяцыі
Sputnik Беларусь
Такі абавязак даведзены сіноптыкам урадам, акрамя таго, кожны тыдзень павінны абнародавацца звесткі аб экалагічнай абстаноўцы ў Беларусі. 26.05.2016, Sputnik Беларусь
2016-05-26T14:12+0300
2016-05-26T14:12+0300
2016-06-01T15:04+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/i/logo/logo-social.png
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , грамадства, беларусь, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб
навіны , грамадства, беларусь, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб
Гідрамет будзе штотыдзень публікаваць зводкі аб узроўні радыяцыі
14:12 26.05.2016 (абноўлена: 15:04 01.06.2016) Такі абавязак даведзены сіноптыкам урадам, акрамя таго, кожны тыдзень павінны абнародавацца звесткі аб экалагічнай абстаноўцы ў Беларусі.
МІНСК, 26 мая — Sputnik. Урад Беларусі абавязаў Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя (Гідрамет) не радзей разу на тыдзень публікаваць звесткі аб радыёактыўнай і экалагічнай абстаноўцы ў Беларусі.
Такое рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў №399, якое было апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам "інфармацыя аб радыяцыйна-экалагічным становішчы на тэрыторыі Беларусі не радзей за адзін раз на сем дзён павінна размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя".
Акрамя таго, такую інфармацыю варта штотыдзень публікаваць на афіцыйным сайце міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя і ў СМІ.
Мінпрыроды будзе таксама размяшчаць зводны рэестр экалагічнай інфармацыі дзяржфонду аб стане навакольнага асяроддзя і ўздзеяннях на яго на сваім афіцыйным сайце і падтрымліваць рэестр у актуальным стане.