Дзень нараджэння Вялікага тэатра: грым, закуліссе, рэпетыцыі, аўтографы

© Sputnik / Михаил НестеровУ грымёрцы Вялікага тэатра
У грымёрцы Вялікага тэатра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі ў другі раз правёў экскурсію для аматараў сцэнічнага мастацтва, наведвальнікі прадэманстравалі настойлівасць і трапілі нават у закуліссе і на рэпетыцыі.

Кацярына Лявонцьева, Sputnik.

Рэтраграды горада сабраліся ў оперным тэатры адсвяткаваць яго 83-годдзе. Народу сабралася нечакана шмат, усіх падзялілі на групы, вадзілі па залах, знаёмілі з артыстамі — адным словам, дазвалялі амаль усё, а настойлівым — яшчэ больш.

Yes, we can: экскурсія прарвалася за кулісы

На працягу гадзіны кожную групу наведвальнікаў вадзілі па вялікіх і малых залах, паказвалі гасцям старыя афішы, гулялі ў гульні на веданне тэатральнай тэрміналогіі, распавядалі гісторыю тэатра, раздавалі прызы-афішы з аўтографамі салістаў. І калі большасць здаволілася такім фарматам, то сапраўдныя прыхільнікі прыйшлі сюды з тым, каб паглядзець на закуліссе.

"Сцэну я і так кожны месяц бачу, вельмі люблю балет, вы мне пакажыце, што за сцэнай адбываецца", — настойвала адна з наведвальніц.

© Sputnik / Михаил НестеровВялікі тэатр оперы і балета запрасіў на экскурсію аматараў мастацтва
Большой театр оперы и балета Беларуси пригласил на экскурсию ценителей искусства - Sputnik Беларусь
Вялікі тэатр оперы і балета запрасіў на экскурсію аматараў мастацтва

Высветлілася, каб патрапіць у закуліссе, трэба было запісвацца ў асаблівыя спісы, але жадаючых паглядзець на тое, як трэніруюцца танцоры, аказалася так шмат, што арганізатары злітаваліся і з самых настойлівых набралі яшчэ адну групу, якую адправілі па той бок жаданай дзвярэй "Stuff only".

© Sputnik / Михаил НестеровНаведвальнікаў вадзілі па вялікіх і малых залях тэатра
Посетителей водили по большим и малым залам театра - Sputnik Беларусь
Наведвальнікаў вадзілі па вялікіх і малых залях тэатра

Адусюль даносілася музыка, балерыны з пачкамі ў руках спускаліся і падымаліся па прыступках, рэпетавалі оперныя акцёры — адным словам, усё ішло сваёй чарадой, і на гасцей пазіралі з лагодай і прыязнасцю.

"Ветлівыя якія — вітаюцца ўсе нават", — ацаніла манеры акцёраў заўсёднік тэатра Людміла. Адначасова група абмяркоўвала любімыя пастаноўкі, абуралася, чаму з рэпертуара прыбралі "Тоску", чаму ў пастаноўках так мала "французскіх кампазітараў" і марылі пра будучы сезон тэатра, у якім абяцаюць шмат новага. Адным словам, гэта была гутарка баявых рэтраградаў, гатовых за сваю любоў да Опернага змагацца да апошняга.

© Sputnik / Михаил НестеровРэпетыцыя маладых танцораў ў Вялікім
Репетиция молодых танцоров в Большом театре оперы и балета - Sputnik Беларусь
Рэпетыцыя маладых танцораў ў Вялікім

"Жэня, дакладней!" — у кабінеце балета ішла рэпетыцыя маладых танцораў. Некаторыя прысутныя адзначылі, што рэпетыцыя гэта нават займальней, чым глядзець гатовую пастаноўку. Каб глядзець балет з такой самай адлегласці, давядзецца расшчодрыцца на квіток у першыя шэрагі.

У балетны клас нельга ўваходзіць на абцасах, каб не сапсаваць пакрыццё, і група рухаецца далей.

© Sputnik / Михаил НестеровУ балетнай залі
Посетители в балетном зале - Sputnik Беларусь
У балетнай залі

Побач рэпетыруе аркестр тэатра. Загадчык трупы Вячаслаў Казлоўскі параўнаў гульню на музычным інструменце з яздой на веласіпедзе: круціш педалі — едзеш, спыніўся — адразу падаеш. У аркестры Вялікага тэатра — сто пяцьдзясят чалавек, экскурсія заспела чацвярых, яны сыгралі для гасцей.

"Прафесія накладвае на жыццё адбітак — мы вучымся музыцы 16 гадоў, калі б рабочы столькі вучыўся рабіць гайкі — якім бы прафесіяналам ён быў! Мы і ў адпачынак не можам сысці на месяц — тыдзень не пазаймаемся, будзем доўга даганяць. Паспрабуйце сыграць сто старонак "Спячай красуні"!" —распавёў гасцям Казлоўскі.

© Sputnik / Михаил НестеровЮныя тэатралы на экскурсіі
Юные театралы на экскурсии - Sputnik Беларусь
Юныя тэатралы на экскурсіі

Галоўны дырыжор: трэба быць нязручным

Пакуль адну частку групы вадзілі па закуліссі, іншая змагла трапіць на сустрэчу з галоўным дырыжорам аркестра Віктарам Пласкіным, які, як высветлілася, зайздросціць мастакам.

"У мяне два браты, мастакі, пастаянна кажу, як ім зайздрошчу. Яны намалявалі — нешта засталося, а я дэрэжырую "Рамэа і Джульету " — і дзейства існуе толькі тут і зараз. Хочацца пакратаць вынік мастацтва, а наша як сняжынка, упала — і няма яе. Але ў гэтым і палягае хараство: заўтра не будзе такога спектакля, такой жа атмасферы ", — разважаў рэжысёр, а госці рваліся задаць больш канкрэтныя пытанні — чаго чакаць ад наступнага сезона.

© Sputnik / Михаил НестеровУ аркестровай яме
В оркестровой яме Большого театра - Sputnik Беларусь
У аркестровай яме

Дырыжор заклікаў хадзіць у тэатр і пажартаваў — лепш за ўсё прыходзіць у другой палове пастаноўкі.

"Я вось не магу адседзець ўвесь спектакль. Пачатак на сем гадзін — гэта рана для спектакля, асабліва летам — у Беларусі цямнее позна. Учора другі акт скончыўся, а яшчэ светла!" — пажартаваў дырыжор.

Гледачы паскардзіліся на недахоп французскай музыкі, а дырыжор запэўніў — яна для беларуса занадта сумная.

© Sputnik / Михаил НестеровАркестр падчас рэпетыцыі
Оркестр Большого оперного театра во время репетиции - Sputnik Беларусь
Аркестр падчас рэпетыцыі

"Мы выхаваныя на жарсцях — Пучыні, Вэрдзі. Трэба, каб хтосьці забіваў, каб кроў лілася! А французская музыка іншая і складана пераканаць тых, хто фарміруе праграму, што яна патрэбна і нам", — развёў рукамі музыкант і дадаў: дырыжор павінен быць нязручным. Чым больш ён нязручны, тым больш таленавіты.

"Елізар'еў сказаў неяк: ты не ўмееш дырыжыраваць балет. Ты думаеш пра музыку, не пра тое, як быць зручным балетнаму чалавеку, і прымушаеш яго танцаваць на поўную катушку. Так што лепш плыць супраць плыні", — наказваў Пласкіна.

© Sputnik / Михаил НестеровБалерына на рэпетыцыі
Балерина Большого театра Беларуси на репетиции - Sputnik Беларусь
Балерына на рэпетыцыі

Ён прыадчыніў заслону таямніцы працы над будучым сезонам — паставяць "Вяселле Фігаро", "Чароўную флейту", а акрамя таго, для беларусаў хочуць зрабіць падарунак: паставіць "Так казаў Заратустра" Штраўса і "Саламею".

© Sputnik / Михаил НестеровПадчас экскурсіі працавалі мастакі
Во время экскурсии в театре работали художники - Sputnik Беларусь
Падчас экскурсіі працавалі мастакі

Спосаб павесяліцца ў тэатры знайшлі і дзеці. На паверхах можна было знайсці нават грымёраў, якія згаджаліся самых цярплівых ператварыць у тэатральных персанажаў.

© Sputnik / Михаил НестеровДля дзяцей былі адмысловыя забавы
В вестибюле театра для детей развернулись сцены из различных спектаклей - Sputnik Беларусь
Для дзяцей былі адмысловыя забавы

Побач выставілі касцюмы са спектакляў — апрануцца ў іх нельга, затое пастаяць побач і дакрануцца да шапкі Манамаха — можна. А той, хто правільна адказваў на пытанні віктарыны, атрымліваў улёткі і афішы з аўтографамі зорак балета. Адным словам, падстаў для вяселля было дастаткова.

Стужка навiн
0