МІНСК, 26 мая — Sputnik. Незвычайны падарунак атрымаў Тэатр юнага гледача — котка, якая жыве пры тэатры, нарадзіла шасцярых кацянят.
"Мілыя кацяняты, праўда?! А ў іх усё яшчэ няма дома і клапатлівых гаспадароў. У нашым тэатры нарадзіліся гэтыя малыя 30 сакавіка, цяпер падраслі і сталі такімі! Дарэчы, нарадзіліся яны ў перыяд пастаноўкі спектакля "Кошкін дом", так што яны "прыносяць поспех". Забраць кацянят можна ў любы час у Тэатры юнага гледача па адрасе Энгельса, 26. Прашу вас зрабіць рэпост гэтага запісу, бо ім так патрэбен дом…" — напісала ўчора ў сваім акаўнце ў Facebook Анастасія Астапенка.
Сёння ў ТЮГу паведамілі, што кацянят адпачатку было шасцёра.
"Чацвёра кацянят ужо ўладкавалі ў добрыя рукі, двое яшчэ чакаюць сустрэчы са сваімі гаспадарамі", — паведамілі супрацоўнікі ТЮГа.