Мацюшэўскі: Беларусі не патрэбна амністыя капіталу

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку першага віцэ-прэм'ера, лепш падумаць пра тое, як падвысіць давер інвестараў да эканамічнай палітыкі Беларусі.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі лічыць, што рэспубліка не мае патрэбы ў амністыі капіталу, праблема вываду капіталу за межы краіны для яе не актуальная.

Першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі - Sputnik Беларусь
Мацюшэўскі: эканоміка РБ развіваецца па песімістычным сцэнары

"Беларускі капітал не моцна выводзяць за межы краіны, гэтая праблема больш актуальная для іншых краін, там ёсць што выводзіць. Тым не менш, нам патрэбна не амністыя капіталу, а стварэнне ўмоў для спрыяльнага інвеставання ў нашу краіну", — сказаў Мацюшэўскі ў пятніцу ў беларускім парламенце.

Паводле яго слоў, у гэтым кірунку трэба будзе зрабіць яшчэ шмат, і праца не будзе простай.

"Мы павінны пераканаць інвестараў у тым, што ўрад і ўся наша эканамічная палітыка заслугоўваюць даверу", — сказаў ён.

Мацюшэўскі дадаў, што варта перагледзець стаўленне і да беларускіх, то бок, унутраных інвестараў, у тым ліку да суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

"Не трэба ўказваць людзям, куды і як ім укладваць грошы. І павінен быць мінімум кантролю, што яны потым там робяць. Трэба стымуляваць малы і сярэдні бізнес укладваць грошы ў эканоміку, гэта вядзе і да стварэння новых працоўных месцаў", — нагадаў першы віцэ —прэм'ер.

Стужка навiн
0