Новы школьны навучальны год у пытаннях і адказах

© Sputnik / Артем Житенев / Перайсці ў медыябанкУрок у школе. Архіўнае фота
Урок у школе. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канікулы ў школьнікаў пачнуцца 1 чэрвеня, але дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў яшчэ чакаюць экзамены, а выпускнікоў дзясятых класаў – вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка.

Навучальны год 2015-2016 завяршаецца 31 мая. Зараз спецыялісты працягваюць працаваць над новаўвядзеннямі для наступнага навучальнага года. Sputnik высветліў у прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, што ж чакае школьнікаў у 2016-2017 гадах.

Апошні званок у школе - Sputnik Беларусь
Школу ў Мінску сёлета скончаць больш за 8,8 тысяч выпускнікоў

Як пройдуць іспыты ў школах?

Выпрабаванні для выпускнікоў сярэдняй школы пройдуць да 10 чэрвеня, у гэты ж час будуць здаваць экзамены і ў пяты клас. Вынікі па залічэнню ў гімназіі будуць вядомыя ўжо 12 чэрвеня — у гэты дзень дырэктары навучальных устаноў выпусцяць загады са спісамі тых, хто паступіў.

Дарэчы, хутка фармат экзаменаў крыху зменіцца — Мінадукацыі пачне размяшчаць у інтэрнэце поўныя тэксты дыктантаў, пераказаў i кантрольных работ, а ў будучыні можа адмовіцца і ад абвяшчэння іх па тэлевізары.

Што будзе з профільнай адукацыяй?

Як заявіла на адной з прэс-канферэнцый начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка, рашэнне ўводзіць профільнае навучанне ў школах было правільным. Паводле яе звестак, амаль 80% навучэнцаў і 70% бацькоў высока ацанілі арганізацыю падобнага навучання. Зараз школы рэалізуюць розныя мадэлі профільнай адукацыі: у адных школах на паглыбленым узроўні прадметы вывучаюць цэлымі класамі, у іншых жа ў адным класе розныя дзеці больш глыбока вывучаюць розныя прадметы. А каля 40% школ выбралі мадэль, калі ў адным класе вучацца і дзеці з базавым узроўнем, і з падвышаным.

Тыпавы вучэбны план не зменяць?

Не гледзячы на хвалю крытыкі, варта адзначыць, што тыпавы вучэбны план распрацоўваўся не "сам па сабе, а адначасова з навучальнымі праграмамі". Таму кожнае змяненне ў ім прадуманае, у тым ліку і перанос пачатку вывучэння фізікі на год пазней.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа уроку матэматыкі
Урок математики в минской гимназии - Sputnik Беларусь
На уроку матэматыкі

На

Спецыялісты абяцаюць, што потым школьнікаў чакаюць змены ў вывучэнні хіміі — памяняецца і колькасць гадзін, і сама праграма. З іншых змен — зараз праграмы па рускай і беларускай мовах выбудаваныя "паралельна", гэта значыць адны і тыя ж тэмы па прадметах школьнікі будуць вывучаць адначасова.

Перспектыўны тыпавы вучэбны план пакуль уводзіць не будуць — чыноўнікі маюць намер выкарыстоўваць тыповыя навучальныя планы (ТНП), які будуць уводзіць на адзін навучальны год. Так яны паспеюць адшліфаваць сістэму.

Якія будуць падручнікі?

У Мінадукацыі прызнаюць: перапісаць адначасова ўсе падручнікі нельга. Новыя дапаможнікі рыхтуюцца адначасова з новымі праграмамі. Таксама працягваецца і распрацоўка канцэпцыі базавага падручніка — па ёй ужо будуць выбудаваны дапаможнікі для пятых-шостых класаў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, чалавеку і свеце і прадмеце "Мастацтва". Падручнікі для гэтых прадметаў цалкам адновяць.

Таксама будзе гатовы новы падручнік-навігатар па фізіцы. Аналагічны — па хіміі — ужо створаны, ён бясплатна размешчаны ў інтэрнэце.

Завяршыўся і першы этап конкурсу на стварэнне падручнікаў — у ім перамаглі 37 дапаможнікаў. У Мінадукацыі лічаць важным, што ў аўтарскіх калектывах ўдалося вытрымаць баланс паміж навукоўцамі і настаўнікамі-практыкамі. Таксама з 37 калектываў 13 — "дэбютантыя" ў напісанні падручнікаў.

Уводзіць новыя дапаможнікі плануюць паступова — каб не збіваць тых дзяцей, якія ўжо вучацца па пэўных праграмах і далей дапрацоўваць сістэму.

© Sputnik / Мария АмелинаДзеци адпачываюць
Фонтаны можно найти на площади Ленина, на Лебяжьем пруду, возле цирка, у скульптуры «Дама с собачкой» и в других местах. Рядом с фонтаном приятно посидеть в теплый день и посмотреть, как в воде плещутся дети. - Sputnik Беларусь
Дзеци адпачываюць

Ці ёсць добрыя навіны для школьнікаў?

Мабыць, самае радаснае для любога школьніка — адсутнасць ацэнак і хатніх заданняў. Менавіта гэта і адбудзецца з прадметам "Мастацтва" ў школьнай праграме — па гэтым прадмеце больш не будуць задаваць хатніх і ставіць адзнакі.

Стужка навiн
0