Відэа

Трымай самалёт у чысціні: хто мыў экспанаты музея авіяцыі

Падпісацца
Мінчане сабраліся ў нядзелю ў Музеі авіяцыі на Баравой з добрай мэтай – мыць самалёты і верталёты, якія знаходзяцца пад адкрытым небам. Глядзіце на відэа, як гараджане мылі авіятэхніку.

Супрацоўнікі Музея авіяцыі запрасілі жадаючых на мыйку самалётаў і верталётаў у нядзелю. Сказалі, усё выдадуць на месцы — узяць трэба рабочую вопратку і фотаапарат для сэлфі.

Транспартны верталёт - Sputnik Беларусь
Музей у Баравой просіць дапамагчы: трэба памыць самалёты

"Штат музея невялікі, самі спраўляюцца з цяжкасцю. Некалькі гадоў таму мы, фатографы і валанцёры з ліку курсантаў авіяцыйнай акадэміі, ужо ладзілі такую акцыю. У 2014 годзе ДТСААФ адзначаў юбілей, у аэраклуб прыязджаў прэзідэнт, таму тэхніку рыхтавалі спецыялісты, і наша дапамога не спатрэбілася. А сёлета нас зноў чакаюць", — распавёў адзін з арганізатараў акцыі, фатограф Аляксей Ільін.

Многія мінчане прыйшлі дапамагчы музею разам са сваімі дзецьмі. У акцыі таксама ўдзельнічалі і былыя ваенныя лётчыкі.

Стужка навiн
0