Невялікія бібліятэкі з вялікай мэтай: як рэкламаваць літаратуру

© Sputnik / Виктор ТолочкоХлопчык ля кніжнай паліцы
Хлопчык ля кніжнай паліцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карэспандэнт Sputnik разбіралася, як раённыя дзіцячыя бібліятэкі ажыццяўляюць справу папулярызацыі літаратуры.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Хоць у Беларусі не з'явілася паўнавартаснага кніжнага рынку, аматары знаходзяць магчымасць несці літаратуру ў масы, сыходзячы са сваіх магчымасцяў. Пакуль не маем літагентаў, тую справу на сябе ўзялі супрацоўнікі бібліятэк, якія становяцца "агентамі" не толькі сучаснікаў, але і класікаў. На прыкладзе дзіцячай бібліятэкі імя Васіля Віткі карэспандэнт агенцтва разбіралася, як на ўласным энтузіязме заахвоціць дзетак да чытання літаратуры.

Бібліятэкары знаёмяць з класікай

Дзейнасць бібліятэкі Віткі можна падзяліць на вялікія часткі — у першай дзяцей знаёмяць з класікай, у другой — з сучаснікамі. У дзень 105-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Васіля Віткі ў сталічную дзіцячую бібліятэку №6, якая носіць яго імя, запрасілі дзяцей, якія не проста паслухалі пра жыццё і дзейнасць беларускага пісьменніка, але і паглядзелі спектакль па матывах твораў самога Віткі.

Галоўны рэдактар часопіса Вясёлка Уладзімір Ліпскі гутарыць з дзецьмі пра літаратуру - Sputnik Беларусь
Дырэктар бібліятэкі: дзецям патрэбныя апавяданні пра іх сучаснікаў

Спектакль зладзілі самі бібліятэкары, самі знайшлі лялек, самі збудавалі невялічкую батлейку — і развесялілі дзетак імпрэзай. Гэта не адзіны спосаб, якім тут карыстаюцца, каб заахвоціць да чытання. Падчас святкавання тыдня Віткі тут ладзілі чытанне яго твораў і нават арганізавалі відэамост са школьнікамі са Слуцка — менавіта ў вёсцы непадалёк ад гэтага горада нарадзіўся Вітка. Чыталіся вершы, якія прыдумалі пра Вітку самі дзеткі.

Бібліятэка прыводзіць сучаснікаў

Але ж бібліятэкары ўпэўненыя: як бы ні знаёміў з класікай, школьнікам хочацца чытаць пра сябе і пра сучаснікаў. Таму заклікаюць: досыць кніжак пра жывёлаў, пішыце пра сучасных падлеткаў Беларусі, каб тыя чыталі беларускія кнігі.

Каб пазнаёміць дзетак з тымі, хто стварае для іх літаратуру пра сучаснікаў, у бібліятэку запрасілі і знакамітага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага, які расказаў пра Васіля Вітку, яго творчасць. Уладзімір Сцяпанавіч расказваў і пра дзіцячы часопіс "Вясёлка", заснаваны Віткам, які і быў першым рэдактарам "Вясёлкі".  

"Няхай змяніліся крыніцы інфармацыі, няхай дзеці атрымліваюць веды з інтэрнэта, але ўсё ж наша задача ранейшая: навучыць іх любіць радзіму, зямельку родную, паважаць старэйшых, упусціць у іх душу святло", — падзяліўся сваімі думкамі дзіцячы пісьменнік.

Падчас сустрэчы з Ліпскім аўтар ахвотна падпісваў кнігу з серыі "Асобы. Уладзімір Ліпскі", дзеці жыва цікавіліся біяграфічнай кнігай, што нядаўна выйшла ў выдавецтвы.

"З выдавецтвам "Адукацыя і выхаванне" мы задумалі серыю "Бібліятэка Вясёлкі". Калі пабачыце такія кнігі, набывайце іх — у "Вясёлкі" лепшыя дзіцячыя кнігі", — запэўніў Ліпскі.

Стужка навiн
0