Адпачынак-2016: больш сціпла, чым у мінулым годзе, але лепш, чым прадракалі

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкАдпачынак
Адпачынак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik пагаварыў з экспертам пра тое, чаму беларусы рызыкнулі вярнуцца ў Турцыю, а таксама пра іншыя марскія перавагі адпускнікоў у гэтым сезоне.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Беларусы, відавочна, сталі эканоміць на адпачынку — да апошняга часу продаж пуцёвак на марскія курорты рухаўся вельмі туга. Ранняе браніраванне, па сутнасці, правалілася, магчымасцю купіць пуцёўку танней, але загадзя, скарысталіся адзінкі. У людзей няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, таму адпускныя маршруты многім давялося перагледзець і ўзяць курс на падарожжа па Беларусі.

Мультымедыйны праект Sputnik - Sputnik Беларусь
Ад старажытнасці да сучаснасці: вандруем па Беларусі

Буйныя тураператары пачалі "уціскаць" праграмы — за апошнія 4-5 месяцаў пераглядалі іх некалькі разоў. У выніку колькасць чартэрных рэйсаў на некалі папулярных напрамках істотна скарацілася. Больш за ўсіх страцілі Турцыя і Грэцыя.

У пэўны момант у гульцоў рынка нават узнікала адчуванне, што сезон пад пагрозай або наогул не адбудзецца. Ён будзе, безумоўна, горшы, чым у мінулым годзе, але адназначна лепшым, чым меркавалі яшчэ пару месяцаў таму, заявіла ў інтэрв'ю Sputnik эксперт у турыстычнай галіне Лілія Кобзік.

Турцыя спрабуе адыграцца

Усе апошнія гады Турцыя была курортам нумар адзін для беларусаў. Пасля інцыдэнту з расійскім самалётам Су-24 Расія закрыла гэты кірунак для сваіх турыстаў. Беларусы, насуперак усяму, Турцыяй па-ранейшаму цікавяцца, але ў меншым аб'ёме.

"У нас літаральна нядаўна карэспандэнт (партала "Турызм і адпачынак" — Sputnik) вярнуўся з Кушадасаў — курорт запоўнены. Там поўна турыстаў і зачыненых гатэляў няма. І яшчэ адзін момант: аператары-кансалідатары рэзалі-рэзалі Турцыю, а цяпер "Аэрабелсэрвіс" дадаў яшчэ адзін рэйс на Анталію. Так што ўсё залежыць ад таго, наколькі там будзе спакойна. Калі ўсё будзе добра, беларусы паедуць у Турцыю", — заўважыла Кобзік.

Акрамя таго, турэцкія гатэлі зараз спакушаюць прыемнымі коштамі, што для беларусаў у цяперашніх умовах становіцца адным з вырашальных аргументаў.

© Flickr / Maks KarochkinТурцыя імкнецца спакусіць турыстаў невысокімі коштамі і акцыямі
Турция старается завлечь туристов невысокими ценами и акциями - Sputnik Беларусь
Турцыя імкнецца спакусіць турыстаў невысокімі коштамі і акцыямі

"Яны ў літаральным сэнсе завабліваюць коштамі, прапануюць розныя акцыі ад гатэляў. Мы пастаянна бачым гэтыя зніжкі — і гатэлі дня, і жыві столькі-то начэй, а заплаці за меншую колькасць, і дзіця бясплатна, і нават два дзіцяці бясплатна. Туркі цяпер шмат робяць, каб паправіць імідж, актывізаваць сямейны і дзіцячы адпачынак. Так што, нягледзячы на грунтоўнае зразанне ў праграмах, цяпер продажы ідуць", — распавяла Кобзік.

Калі не Турцыя, то што

Інтрыга, на думку эксперта, палягае ў тым, ці зможа Турцыя ўтрымаць сваё лідарства. Наступныя месцы ў топе марскіх пераваг беларусаў займаюць Балгарыя, Грэцыя, Іспанія і Чарнагорыя, распавяла Кобзік.

Аматары турэцкага адпачынку, якія пакуль не гатовыя вярнуцца на любімы курорт, часткова застануцца дома, часткова перасядуць на іншыя кірункі. У прыватнасці, бюджэтная Балгарыя ў цяперашнія часы адчувае сябе нядрэнна — і па аб'ёме запланаванай перавозкі, і па продажах. А Чарнагорыя нават трохі дадала. У любых умовах беларусы імкнуцца вывезці дзяцей да мора, лічыць эксперт.

© Flickr / Anton KudrisБацькі імкнуцца вывезці дзяцей на мора пры любых умовах
Родители стараются вывезти детей на море в любых условиях - Sputnik Беларусь
Бацькі імкнуцца вывезці дзяцей на мора пры любых умовах

"Ёсць такія віды адпачынку, ад якіх мала хто адмаўляецца. Напрыклад, дзіцячы. Проста паўстае пытанне: гэта будзе што-небудзь даражэй — тыпу Іспаніі ці Італіі, ці танней — тая ж Балгарыя", — патлумачыла Кобзік.

У Прыбалтыцы нас любяць, у Грузіі — чакаюць

Наўрад ці аслабее цікавасць беларусаў да традыцыйна блізкай Прыбалтыкі і да моднай у апошні час Грузіі, мяркуе эксперт.

Падарожжа ў гарах на матацыкле - сур'ёзны іспыт - Sputnik Беларусь
На матацыкле па Грузіі: раз на тыдзень хочацца ў гатэль

"У Прыбалтыцы будзе толькі рост. Па-першае, гэта амаль наш дом, па-другое, мы там на вельмі добрых пазіцыях — у той жа Паланзе беларусаў проста любяць. І інфраструктура там такая, як любяць суайчыннікі: вілы, рэстаранчыкі, праменад, акцівіці, ровары, экскурсіёнка, шопінг", —патлумачыла Кобзік.

Тым больш што з гэтага года патрапіць на Балтыйскае мора беларусам стане прасцей — нацыянальны авіяперавозчык на летні сезон адкрывае прамы рэйс да Палангі. Цікавыя беларусам і іншыя прыбалтыйскія напрамкі — Латвія і Эстонія.

У дачыненні да Грузіі і Абхазіі, на думку эксперта, усё будзе залежыць ад цэнавай палітыкі боку, які прымае.

© Flickr / danielle tinekeПрыбалтыка застаецца ўлюбёным месцам адпачынка беларусаў
Прибалтика остается любимым местом отдыха белорусов - Sputnik Беларусь
Прыбалтыка застаецца ўлюбёным месцам адпачынка беларусаў

"Калі Батумі жадае падтрымліваць імідж дарагога курорта для заходняга турыста, то мы гэта адчуем. Пэўны кліент адсякаецца коштам, гатэльнай палітыкай. Мы любім адны гатэлі, заходняя публіка — іншыя. Пакуль мы бачым рост цікавасці беларусаў да Батумі", — заўважыла эксперт.

Распачаты турыстычны сезон не падобны на папярэднія: практычна не было ранняга браніравання, а на чэрвень, які заўсёды быў папулярны праз невысокія кошты, пакуль назіраюцца нетыпова сціплыя продажы. Гэта будзе няпросты турыстычны сезон, падсумавала Лілія Кобзік.

Стужка навiн
0