Маргарыта Ізворска-Елізар'ева: "Елізар'еў чытаў мне вершы па-балгарску"

© Sputnik / Сергей ЛескетьВалянцін Елізар'еў
Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Саюз балетмайстра і харэографа Валянціна Елізар'ева і опернага рэжысёра Маргарыты Ізворска-Елізар'евай – адна з самых вядомых творчых сем'яў у Беларусі. Sputnik пагаварыў з імі пра тое, ці лёгка двум творчым асобам ўжыцца ў прасторы адной сям'і.

Святлана Ліцкевіч, Sputnik

У свой час іх нярэдка папракалі ў сямейнасці (хоць працавалі ў розных жанрах), таму нават зараз угаварыць на сумеснае інтэрв'ю іх не так і проста. І першы час Маргарыта Мікалаеўна старалася трымацца ў цені — заварвала чай, завіхалася над пачастункам, пакінуўшы Валянціну Мікалаевічу права весці размову.

Балетмайстр Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Імя беларускага балета

Пра самае важнае ў балеце

У кабінеце Елізар'ева велізарная колькасць кніг. "Яны хутка выселяць нас", — нібы папрасіў прабачэння мэтр. Краем вока заўважаю, кнігі не толькі прафесійныя, але і па псіхалогіі, філасофіі, факсімільнае выданне Міцкевіча, вельмі шмат кніг па гісторыі мастацтваў, мемуараў, класікі.

Мы разбіраем неабсяжны фотаархіў Елізар'ева, у якім — усе 36 гадоў яго працы ў Вялікім тэатры Беларусі. Я не заўзяты балетаман, але па гэтых кадрах успамінаю самыя знакавыя падзеі культурнага жыцця яшчэ з самага дзяцінства. Вось — крыху разгублены Д'ябал са "Стварэння свету" — балета, які адразу пасля яго прэм'еры ў 1976 годзе назвалі "падзеяй у культурным жыцці Еўропы", а вось — сцэны з "Вясны свяшчэннай" Стравінскага — дзейства, якое ў шматлікіх пастаноўшчыкаў абярнулася грандыёзным правалам — а ў Елізар'ева яно атрымалася. Прычым двойчы. У 1986 і 1997 гадах, у розных рэдакцыях. А вось "Страсці (Рагнеда)" — спектакль, на які, памятаю, студэнтамі штурхаліся ў чэргах да кас тэатра оперы і балета. Вельмі ўжо хацелася ўбачыць падзею, пра якую казаў увесь горад.

© Sputnik / Сергей ЛескетьЖурналіст Sputnik у гасцях у Елізар"евых
Журналист Sputnik в гостях у Елизарьевых - Sputnik Беларусь
Журналіст Sputnik у гасцях у Елізар"евых

Я папрасіла Валянціна Мікалаевіча выбраць кадры з пастановак, якія ён лічыць самымі важнымі. Ён доўга разважаў, а потым прызнаўся, што не можа абраць. А калі мы глядзім фота, пра кожны спектакль кажа так, быццам ён і ёсць для яго самы важны.

Пра карысць шпаргалак

Яны разам ужо 46 гадоў. І прызнаюцца, што "жарсці бушуюць да гэтага часу". Усё ж такі — два творцы, два пастаноўшчыкі ў адной кватэры. А на пытанне, хто ж "галоўны рэжысёр" у гэтай сямейнай пастаноўцы, Валянцін Мікалаевіч кажа:

"Я заўсёды прыслухоўваюся да жонкі, ва ўсіх творчых пытаннях. Яна вельмі адукаваны чалавек (Маргарыта Мікалаеўна — прафесар, доктар філасофскіх і педагагічных навук — Sputnik). Для мяне важна яе думка".

© Photo : из архива Валентина ЕлизарьеваВалянцін Елізар"еў з жонкай Маргарытай Ізворска-Елізар"евай
Валентин Елизарьев с женой Маргаритой Изворска-Елизарьевой - Sputnik Беларусь
Валянцін Елізар"еў з жонкай Маргарытай Ізворска-Елізар"евай

"Мы абсалютна розныя людзі на побытавым узроўні. Ён любіць рыбу, а я яе ненавіджу. Але не гэта галоўнае. Важна, што "густы творчыя" у нас супадаюць. Нам цікава зразумець мысленне іншага, паглядзець на свет і на жыццё з іншага пункту гледжання. Стараемся зразумець адзін аднаго, не абмяжоўваючы свабоду існавання", — сказала Маргарыта Мікалаеўна.

Ён называе яе "Маргэ" і часта папраўляе словы, якія яна ад хвалявання ўжывае няправільна — акцэнта амаль не чуваць, але няправільныя словы, якія праскокваюць часам, выдаюць у ёй іншаземку.

Усё жыццё яны жывуць на дзве краіны — Беларусь і Балгарыю, адкуль родам Маргарыта Мікалаеўна. Там жылі яе бацькі, там жыве зараз іх сын, унукі. І палова сэрца заўсёды там. Іншая палова — дарагія сэрцу дачка, добры і тонкі чалавек, і Мінск — заўжды тут.

"Мы за гэта ўдзячныя Беларусі, якая стала роднай нам", — аднадушна прызналіся абодва.

© Photo : из архива Валентина ЕлизарьеваСцэна з балета "Спартак" у пастаноўцы Валянціна Елізар"ева
Сцена из балета Спартак в постановке Валентина Елизарьева - Sputnik Беларусь
Сцэна з балета "Спартак" у пастаноўцы Валянціна Елізар"ева

Пра творчы саюз Валянціна Елізар'ева і Маргарыты Ізворска, небывалы ўздым беларускага балета — а таксама нечаканыя павароты лёсу, чалавечыя жарсці — і сяброўскую падтрымку, учарашні дзень і сучаснасць славутага балетмайстра чытайце на рускамоўнай версіі Sputnik.

Стужка навiн
0